Оскар I

From Wikipedia, the free encyclopedia

Оскар I
Remove ads

О́скар I (па-швэдзку: Oscar I, пры нараджэньні Жазэф-Франсуа-Аска́р Бэрнадот, па-француску: Joseph François Oscar Bernadotte, 1799—1859) — другі з дому Бэрнадотаў кароль Швэцыі і Нарвэгіі (з 1844).

Thumb
Кароль Оскар I у бытнасьць кронпрынцам
Хуткія факты Кароль Швэцыі, Кароль Нарвэгіі, Кароль Швэцыі ...

Сын генэрала Жана–Батыста Бэрнадота (пазьней — напалеонаўскага маршала, а затым — караля Швэцыі Карла XIV Югана) і яго жонкі Дэзыдэрыі (імя пры нараджэньні — Дэзірэ Кляра), былой нявесты Напалеона Банапарта. Атрымаў незвычайнае для Францыі імя Аскар на хвалі сэнтымэнталісцкай моды на скандынаўскія імёны (у францускай мове націск заўсёды прыпадае на апошні склад, у незалежнасьці ад паходжаньня імя); пра тое, што бацьку Аскара, а значыць, і яму самому, наканавана заняць трон двух скандынаўскіх каралеўстваў, Бэрнадоты не падазравалі.

У 1811 пасьля абраньня бацькі спадчыньнікам швэдзкага стальцу, 12-гадовы Аскар прыбыў у Швэцыю і, у адрозьненьне ад бацькоў, добра авалодаў швэдзкай мовай. Яшчэ пры жыцьці бацькі граў прыкметную палітычную ролю (з-за хваробаў караля і моўнага бар’еру паміж ім і міністрамі); быў віцэ-каралём Нарвэгіі. Да моманту ўзыходжаньня на сталец (1844) быў вельмі папулярны. Імкнуўся падкрэсьліваць раўнапраўе швэдзкага і нарвэскага каралеўстваў. У 1844 быў уведзены сумесны швэдзка-нарвэскі сьцяг (гэтак званая «селядцовая салата»), а ў 1847 быў зацьверджаны нарвэскі Ордэн Сьвятога Оляфа.

Remove ads

Сям'я

Меў ад шлюбу з Жазэфінай Лёйхтэнбэрскай, дачкі Яўгена Багарнэ і ўнучкі імпэратрыцы Жазэфіны дзяцей:

  • Карл XV (1826—1872) — кароль Швэцыі і Нарвэгіі
  • Прынц Густаў (1827—1852) — герцаг Упляндзкі
  • Оскар II (1829—1907) — кароль Швэцыі і Нарвэгіі
  • Яўгенія (1830—1889)
  • Аўгуст (1831—1873) — герцаг Далярнскі,

а таксама меў трох пазашлюбных дзяцей, якія іранічна зваліся «прынцамі Ляпляндыі»:

  • ад сувязі з акторкай Эміліяй Гёгквіст:
    • Ельмар Гёгквіст, (18.06.1839, Гамбург — 1874, Лёндан)
    • Макс Гёгквіст, (12.08.1840, Стакгольм — 1872, Кітай)
  • ад сувязі з Жакет Лёвэн’ельм:
    • Аскарыя (1819)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads