Ошава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ошава
Remove ads

Ошава (па-ангельску: Oshawa) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Антарыё на беразе возера Антарыё, прыкладна каля 60 км на ўсход ад Таронта.

Хуткія факты

Ошава ў 2011 годзе была прызнана «аўтамабільнай сталіцай Канады»[2], раней падзяляючы гэты тытул з горадам Ўінсар. Аўтамабільная прамысловасьць, у прыватнасьці, грунтуецца на канадзкім падразьдзяленьні кампаніі General Motors, якое знаходзіцца ў авангардзе мясцовай эканомікі.

Remove ads

Гісторыя

Гісторыкі лічаць, што вобласьць, якую на сёньня займае Ошава, зьяўлялася перавалачным пунктам для гандлю мяхамі. Мяхі грузіліся на каноэ індзейцамі ў гавані Ошава й транспартаваліся ў розныя індзейскія гандлёвыя кропкі, разьмешчаных на захадзе ў вусьце ракі. Каля 1760 году французы пабудавалі гандлёвы пост недалёка ад гавані, які аднак пазьней быў у заняпадзе, але ягоныя руіны далі прытулак першым імігрантам з Эўропы.

У канцы XVIII стагодзьдзя мясцовы жыхар, Роджэр Конант, пачаў экспартаваць ласось у ЗША. Ягоны посьпех у гэтай справе прыцягнуў далейшую міграцыі ў рэгіён. Вялікая колькасьць імігрантаў былі ляялістамі Аб’яднанай Імпэрыі, якія зьехалі зь незалежнай ЗША, каб жыць пад брытанскім панаваньнем. Пазьнейная павялічылася ірляндзкія й франка-канадзкая іміграцыя, пасьля чаго пачаўся працэс індустрыялізацыі гораду. Статус гораду быў атрыманы ў 1857 годзе.

Remove ads

Эканоміка

Асноўнай галіной эканомікі Ошава заўсёды зьяўлялася аўтамабілебудаваньне, у якім асаблівае месца займае канадзкае падразьдзяленьне General Motors. З часу заснаваньня буйных зборачных заводаў кампаніяй McLaughlin Carriage Company у 1876 годзе, яны, таксама як і штаб-кватэра GMC, да гэтага часу разьмяшчаюцца ў межах гораду.

У Ошава таксама было заснавана конегадоўчае прадпрыемства Windfields Farm, дзе нарадзіўся від вядомага канадзкага рысаку Паўночны Танцор.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads