Паанга
валюта Тонга From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паанга (код ISO 4217: TOP) — афіцыйная валюта Каралеўства Тонга з 1967 года, калі замяніла тангангскі фунт па курсе 1 фунт = 2 паанга. Дзеліцца на 100 сэніці. Звычайна скарачаецца да T$. Паанга прывязаны да некалькіх валютаў: аўстралійскага, новазэляндзкага і амэрыканскага даляраў і японскай ены.
У абарачэньні існуюць манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сэніці і 1 паанга і банкноты вартасьцю 1, 2, 5, 20 і 50 паанга.
Remove ads
Гісторыя
Паанга быў уведзены ў абарачэньне 3 красавіка 1967 года, каб замяніць танганскі фунт. Да 11 лютага 1991 года паанга быў прывязаны выключна да аўстралійскага даляра па курсе 1 : 1, але пасьля пераходу да прывязкі да некалькіх валютаў, абменны курс паанга паступова зьніжаецца. У 2006 годзе за адзін аўстралійскі даляр давалі 1,6 паанга.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads