Павал Платонаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Платонаў (нарадзіўся 7 лютага 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Мае брата-блізьнюка Дзьмітра.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
З 2003 году выступаў за сталічную «Зорку-БДУ». У 2006 годзе разам з братам перайшоў у барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны, пасьля гуляў за «Граніт», «Шахцёр» і «Гомель». У 2012 годзе ўпершыню разышоўся з братам па розных клюбах, бо стаў гульцом «Гарадзеі».
У студзені 2013 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[1], але ў жодзінскім клюбе зьяўляўся на полі толькі эпізадычна. Па заканчэньні сэзона ў студзені 2014 году пакінуў клюб[2]. і завяршыў прафэсійную кар’еру, перайшоўшы на працу ў IT-сфэру[3].
Міжнародная
У 2005—2007 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Дасягненні
- Чэмпіён Беларусі: 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006, 2011
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads