Дзьмітры Платонаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьмітры Платонаў
Remove ads

Дзьмітры Аляксандравіч Платонаў (нар. 7 лютага 1986 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. Мае брата-блізьнюка Паўла, які таксама зьяўляецца футбалістам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Упершыню заявіў аб сабе ў 2005 годзе, гуляючы за «Зорку»-БДУ. Потым два сэзоны гуляў за барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны. Не праходзячы ў асноўны склад барысаўскага клюбу, перайшоў у арэнду ў «Граніт», потым гуляў за «Шахцёр». У пачатку 2010 году перайшоў у «Гомель». У сэзоне 2010 году ў першай лізе забіў за «Гомель» 25 мячоў, і клюб вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У другой палове 2011 году не гуляў па прычыне траўмы.

У студзені 2013 году разам з братам Паўлам падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[3]. Пачаў сэзон гульцом асноўнага складу, але ў красавіку атрымаў траўму і выбыў на месяц. Адразу па вяртаньні, 12 траўня 2013 году, адзначыўся хет-трыкам у браму мазырскай «Славіі». У чэрвені 2013 году атрымаў чарговую траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Пачатак сэзону 2014 году прапусьціў праз траўмы, а потым звычайна ўзмацняў жодзінцаў пасьля выхаду на замену. У канцы сэзону пачаў зьяўляцца ў першай адзінаццатцы на пазыцыі цэнтральнага нападніка. Усяго за сэзон 2014 году шэсьць разоў пацэліў у брамы супернікаў, зь іх чатары пасьля выхаду на замену. У лютым 2015 году чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[5]. У сэзоне 2015 году здолеў з 7 галамі стаць найлепшым бамбардзірам клюбу ў чэмпіянаце. Па заканчэньні тэрміну кантракта ў лютым 2016 году пакінуў Жодзін[6].

У сакавіку 2016 году перайшоў у клюб «Спартакс» зь Юрмалы[7]. Дапамог «Спартаку» стаць чэмпіёнам Латвіі, а сам з 12 галамі быў другім бамбардзірам чэмпіянату 2016 году. У студзені 2018 году перайшоў у клюб Рыскай футбольнай школы[8]. Пачынаў сэзон у асноўным складзе, але пазьней звычайна заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2018 году па сканчэньні кантракту зышоў з каманды[9]. У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у берасьцейскім «Дынама», але не падышоў[10] і вырашыў завяршыць прафэсійную кар’еру[11].

Міжнародная

За моладзевую зборную Беларусі правёў 17 матчаў.

Remove ads

Дасягненьні

БАТЭ:

«Гомель»:

«Спартакс»:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads