Пагост (тып паселішча)

тып населенага пункту на Русі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пагост — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Русі. Упершыню адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне на Русі ўсталявала княгіня Вольга, падзяліўшы Наўгародзкую зямлю на пагосты, усталяваўшы для іх урокі, пагост тым самым асацыяваўся зь месцам прыпынку князя і яго лютвы падчас збору ўроку — пагосьцем (свайго роду гасьціны двор[1], ад словаў «пагасьцяваць», «гасьцяваць»).

У наступным пагостамі сталі зваць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаюцца зь некалькіх населеных пунктаў (аналяг сучасных сельскіх селішчаў, муніцыпальных утварэньняў раённага ўзроўню ў абласьцях), а таксама і населеныя пункты, што зьяўляюцца цэнтрамі такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Тэрмін ужываўся на сучасных беларускіх землях да XVIII ст.

У пагосьце меліся абшчынныя могілкі, цэнтральнае капішча (пасьля прыняцьця хрысьціянства — царква), праводзіліся вечавыя сходы, мірскія суды, агульныя для абшчыны сьвяты і абрады і інш. Гэтаксама ў пагост паступала даніна з навакольных паселішчаў.

Зьнікненьне пагоста як гістарычнага тыпу паселішча можна прымяркоўваць да пэрыяду канчатковага запрыгоньваньня абшчынных земляў (XIIIXIV стст.). З гэтага часу пагост як тып паселішча трансфармуецца ў відавы тапонім, ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі назва пагост захоўваецца за могілкамі. У адрозьненьне ад Расеі, дзе пагост часам трансфармаваўся ў цэнтар воласьці, на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах фэадальна-прыгоннай сыстэмы гаспадараньня на зьмену пагостам прыходзілі сёлы, як цэнтры вотчынных і памесных фэадальных уладаньняў. На месцы некаторых пагостаў узьніклі населеныя пункты.

Remove ads

Тыпы

  • Пагост-акруга — некалькі бессыстэмных маладворных населеных адзінак (дворышчаў).
  • Пагост-цэнтар — кампактнае пасяленьне, якое мела радыяльна-кругавую пляноўку.

Ляндшафтава-плянавальная структура

Цэнтар забудовы пагосту вызначаўся царкоўным дваром (цьвінтаром), побач зь якім знаходзіўся грамадзкі сьвіран (крама) і заезны дом. Радыяльна, па кірунках асноўных дарог фармаваліся вуліцы-канцы. Там, дзе дарогі не маглі быць вызначальнымі ў пляноўцы (пры даволі рэдкай сетцы камунікацыяў), двары ставіліся вакол цэнтру (царквы), утвараючы канцэнтрычную структуру забудовы.[2]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads