Падэрборн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падэрборн (па-нямецку: Paderborn) — горад у Нямеччыне, які месьціцца ў фэдэратыўнае зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Цэнтар акругі Падэрборн. Назва места паходзіць ад ракі Падэр. Візытоўкай гораду ёсьць старыжтная Падэборнская катэдра, закладзеная ў XIII стагодзьдзі.
Remove ads
Гісторыя
Падэрборн быў заснаваны ў якасьці біскупства Карлам Вялікі ў 795 годзе, але гісторыя селішча ўзыходзіць да 777 году, калі Карл Вялікі пабудаваў тут замак[4]. У 799 годзе рымскі папа Леў III быў вымушаны зьбегчы з Рыму і накіраваўся да Падэрборну, дзе пазнаёміўся з Карлам Вялікімі і заставаўся тут на працягу трох месяцаў. Менавіта ў гэты час было прынятае рашэньне аб каранацыі Карла Вялікага каронай імпэрыі. Карл аднавіў уладу Льва ў Рыме ў 800 годзе, і, наўзамен, атрымаў тытул імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 836 годзе заступнікам гораду стаў сьвяты Ліборыюс, калі ягоныя парэшткі былі перанесеныя ў Падэрборн зь Лё-Ману біскупам Бадурадам[4]. Біскуп Падэрборну Майнвэрк стаў фюрстам у 1100 годзе. За ягоным часам было пабудавана некалькі вялікіх будынкаў[4]. У 1802 годзе места было далучанае да Прусіі, а затым ў 1807 годзе увайшло ў склад Вэстфальскага каралеўства, якое знаходзілася ў залежнасьці ад Францыі. З 1813 году Падэрборн зноўку быў часткай Прусіі.
У 1914 годзе вайсковы лягер у горадзе быў ператвораны ў лягер ваеннапалонных. За часам Другой сусьветнай вайны Падэрборн бамбаваўся самалётамі хаўрусьнікаў ў 1944 і 1945 гадах, што прывяло да зьнішчэньня ажно 85% будынкаў. Былі страчаныя шматлікія гістарычныя будынкі. Па вайне горад быў адноўлены, стаўшы галоўным прамысловым месцам у Вэстфаліі[4]. Брытанскія войскі захоўвалі значную прысутнасьць у рэгіёне да 2020 году, калі былі выведзеныя назад у Вялікабрытанію.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads