Індэкс масы цела
паказьнік суадносінаў вагі ў кіляграмах да росту ў мэтрах, узьведзенага ў квадрат. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Індэкс масы цела (ІМЦ) — паказьнік суадносінаў вагі ў кіляграмах да росту ў мэтрах, узьведзенага ў квадрат.
Разьлічваецца паводле формулы: маса цела (кг) / рост (м)². Сусьветная арганізацыя здароўя (Жэнэва, Швайцарыя) выкарыстоўвае паказьнік для вызначэньня стану арганізма, дзе значэньне:
- менш за 18,5 кг/м² — нястача масы цела (недаяданьне);
- 18,5—25 кг/м² — здаровая маса цела;
- 25—30 кг/м² — залішняя маса цела (гіпэртанія);
- 30—35 кг/м² — атлусьценьне 1-й ступені;
- 35—40 кг/м² — атлусьценьне 2-й ступені;
- звыш 40 кг/м² — атлусьценьне 3-й ступені[1].
Перавышэньне значэньня 25 кг/м² служыць чыньнікам атэрасклерозу, гіпэртаніі, цукровага дыябэту, хваробаў печані і плоцевых органаў[2]. Перавышэньне значэньня 30 кг/м² пагражае захворваньнем на цукровы дыябэт 2-га тыпу, рак і сардэчна-судзінныя парушэньні[1]. У ліпені 1972 году 5 лекараў на чале з Ансэлем Кізам выдалі ў амэрыканскім «Часопісе хранічных хваробаў» (Філадэлфія, штат Пэнсыльванія) артыкул «Паказьнікі адноснай вагі і атлусьценьня», у якім упершыню ўвялі панятак індэкса масы цела і яго азначэньне[3].
Remove ads
Прыклады
Здаровая маса цела паводле паказьніка 18,5—25 кг/м² адрозьніваецца ў залежнасьці ад роста:
- пры росьце 1,5 мэтру вага мае складаць 41,6—56,2 кг;
- пры 1,6 мэтру — 47,3—64 кг;
- пры 1,7 мэтру — 53,4—72,2 кг;
- пры 1,8 мэтру — 59,9—81 кг;
- пры 1,9 мэтру — 66,7—90,2 кг;
- пры 2 мэтрах — 74—100 кг.
Беларусь
На 2014 год 2/3 насельніцтва Беларусі мелі ІМЦ звыш 25 кг/м², то бок залішнюю вагу[4].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads