Насельніцтва Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Насельніцтва Беларусі
Remove ads

Беларусьмонанацыянальная дзяржава (паводле вызначэньня ААН). У ёй акрамя беларусаў пражываюць расейцы, габрэі, украінцы, палякі, летувісы, армяне, азэрбайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі габрэі, а сельскай мясцовасьці — ліцьвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасьць насельніцтва (каля 80%) належыць да тытульнай нацыі.

Thumb
Дынаміка насельніцтва з 1960 году
Remove ads

Колькасьць

Thumb
Гарадзкое і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гг.:

     сяляне

     месьцічы

Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 году, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 году колькасьць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (–5,4%). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (–21%)[1]. Колькасьць насельніцтва на 1 жніўня 2012 году склала 9457,1 тыс. чалавек і ў параўнаньні з пачаткам году скарацілася на 8,1 тыс. чалавек[2].

Remove ads

Народнасьці

У часе перапісу 2009 г. 84% (+3% зь перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднесьлі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8% — да расейцаў (менш на траціну), 3% — да палякаў, каля 2% — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1% — да габрэяў (менш у 2,2 разы)[3]. Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 году ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацыяў і нацыянальнасьцяў. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі зьяўляліся беларусы (8158,9 тыс.), расейцы (1141,7 тыс.), палякі (395,7 тыс.), украінцы (237 тыс.), габрэі (27,8 тыс.), армяне (10,2 тыс.), азэрбайджанцы (10,1 тыс.), у меншай ступені — летувісы (6,4 тыс.) і грузіны (3 тыс.).

Remove ads

Рэгіёны

Thumb
Зьмена колькасьці насельніцтва па адміністрацыйных адзінках між перапісамі 1999 і 2009 гг.

Па зьвестках за студзень — верасень 2008 году ў Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн 803,9 тыс. да 1 млн 819,5 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 кастрычніка налічалася 1 млн 465,7 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 458,5 тыс., Берасьцейскай — 1 млн 435 тыс., Віцебскай — 1 млн 267,3 тыс., Магілёўскай — 1 млн 125,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн 104,5 тыс. жыхароў[4].

За 2008 год у Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн 814,8 тыс. да 1 млн 828,9 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 студзеня 2009 году налічалася 1 млн 464,5 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 453,9 тыс., Берасьцейскай — 1 млн 433 тыс., Віцебскай — 1 млн 265,2 тыс., Магілёўскай — 1 млн 123,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн 102,8 тыс.

На 1 траўня 2009 году ў параўнаньні з адпаведнай датай мінулага году колькасьць насельніцтва павялічылася толькі ў Менску — з 1 млн 817,5 тыс. чалавек да 1 млн 840,1 тыс. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасьць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 траўня ў Гомельскай вобласьці налічвалася 1 млн 462,6 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 448,4 тыс., у Берасьцейскай — 1 млн 430,8 тыс., у Віцебскай — 1 млн 262,1 тыс., у Магілёўскай — 1 млн 120,4 тыс., у Гарадзенскай — 1 млн 100,1 тыс.

Нарадзілася/Памерла

Thumb
Сьмяротнасьць, 1950—2011 гг.

У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95 743 чалавекі (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасьці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерла ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98 % да 2005), каэфіцыент сьмяротнасьці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5).[5] За 2008 год нарадзілася 107 910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнаньні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).

Самагубства

Узровень самагубстваў — гэта колькасьць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусьветнай арганізацыі здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя зьвесткі былі даступныя, Беларусь заняла першае месца[6]. Навукоўцы тлумачаць гэты ўзьлёт ростам спажываньня алькаголю, суб’ектыўным адчуваньнем адсутнасьці жыцьцёвых пэрспэктываў, дэпрэсіўным асяродзьдзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлягі з Інстытуту Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасьці самагубстваў з рэлігійнасьцю грамадзтва. Сусьветныя сацыялягічныя дасьледаваньні Інстытуту з 2005 да 2006 году выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказьнікі самагубстваў.[7] Вядома, адной рэлігійнасьцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расеі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуваньне жыцьцёвае беспэрспэктыўнасьці, сама сутнасьць сыстэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.[8]

Больш інфармацыі Краіна, Узровень самагубстваў ...

У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне[9]. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле зьвестак Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спэцыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6% больш, чым у 2007 годзе[10].

Remove ads

Шлюбнасьць

У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбу і толькі 0,2 разводу. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнаньні з 2007-м колькасьць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6% да 77.201, колькасьць разводаў павялічылася на 1,5% да 36.679.

Паводле перапісу 2009 г. абсалютная большасьць мужчынаў і жанчынаў ва ўзросьце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў дзелі мужчынаў і жанчынаў у шлюбе зьнізіліся з 66% да 62% і з 56% да 52% адпаведна. Дзель улічаных шлюбаў зьменшылася з 95% да 92%. На 2009 г. каля 10% жанчынаў (436 тыс) знаходзіліся ў разводзе[11], праз рост сьмяротнасьці мужоў у працаздольным узросьце да 18% (звыш 810 тыс) узрасла дзель удоваў[1].

Remove ads

Міграцыя

Thumb
Перасяленцаў на тыс. жыхароў, 1950—2011 гг.:

     прыток

,

     адток

У краіну ў 2008 годзе прыбыла 17 413 чалавек, зьехала — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 году міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек.

У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18 040 чалавек (у 2011-м — 17 510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнаньні з 2011-м зьнізіўся на 5,8% да 9328 чалавек. Колькасьць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5%). Большасьць выехала ў Расею (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Нямеччыну (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражываньне ў краіне зьнізілася з 13 537 у 2011 годзе да 12 066 у 2012 годзе (на 10%). Большасьць дазволаў на пастаяннае пражываньне атрымалі грамадзяне Расеі (7670) і Ўкраіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражываньне вырасла з 40 722 у 2011 годзе да 46 787 у 2012 годзе. Колькасьць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасьць зь іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спэцыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжаньня працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Летува (904), Узбэкістан (646), Турцыя (544), Малдова (491)[12].

Remove ads

Век

Thumb

Паводле перапісу 2009 г. у Беларусі налічвалася 5853 тыс. жыхароў працаздольнага веку, што амаль на 2% больш (+ звыш 100 тыс) параўнальна зь перапісам 1999 году. Іх дзель узрасла з 57,3% да 61,6%. За 10 год між перапісамі 1999 і 2009 гадоў дзель насельніцтва ў веку да 16 гадоў зьнізілася з 21,2% да 15,9%. Лік дзяцей праз падзеньне нараджальнасьці зьменшыўся на 620 тысячаў (амаль на 30%). Дзель жыхароў ў веку звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) ўзрасла з 21,5% да 22,5%[3].

У Беларусі, па зьвестках на 1 красавіка 2009 году, 100-гадовую векавую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё даўгавечнікаў налічвалася ў Гарадзенскай вобласьці (150 чалавек ў веку старэй 100 гадоў), на другім месцы — Менская вобласьць (114), на трэцім — Берасьцейская (102). Пры гэтым сярод беларускіх даўгавечнікаў жанчыны амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ў векавой групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка дужага полу.[13]

Remove ads

Гарады

Паводле перапісу 2009 году, у гарадах пражывала 7 млн 65 тыс. чалавек, што на 103 тыс. чалавек больш, чым у перапіс 1999 году. Доля гараджанаў у агульнай колькасьці насельніцтва ўзрасла з 69% да 74%. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 зь іх — з колькасьцю насельніцтва меншай за 20 тыс. чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тыс. жыхароў. За 10 гадоў зь іх ліку выбылі Ліда (Гарадзенская вобласьць) і Наваполацак (Полацкі раён, Віцебская вобласьць).

З 1999 па 2009 год больш як на 10% колькасьць насельніцтва павялічылася ў гарадах Фаніпаль (Койданаўскі раён, Менская вобласьць), Нароўля (Гомельская вобласьць) і Лагойск (Менская вобл.). Рост насельніцтва звыш 5% склаў у гарадах Менск (9%; +156 тыс., зь іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Менскі раён), Горадня, Берасьце (8%), Чачэрск (Гомельская вобл.), Смалявічы (Менская вобл.), Жлобін (Гомельская вобл.) і Койданаў. Рост колькасьці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52% гарадзкога насельніцтва[14].

Remove ads

Мова

Thumb
Беларуская мова як асноўная размоўная, перапіс 2009 г.
Thumb
Статус беларускай мовы ў Беларусі паводле дзяржаўнага перапісу насельніцтва 2019

Паводле перапісу 2009 году, беларуская мова зьяўлялася роднай для абсалютнай большасьці жыхароў краіны (5058,4 тыс. чалавек; 53,2%). Пры гэтым беларуская была мовай зносінаў толькі 23% насельніцтва (2227,2 тыс. чалавек), расейская — 70% (6673 тыс. чалавек)[15]. За 10 год між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз правядзеньне русыфікацыі дзяржаўных электронных СМІ ўрадам Аляксандра Лукашэнкі болей чым на 20 адсоткавых пунктаў (з 73% да 53%) зьнізілася доля жыхароў, чыя родная мова была беларускай, на 14 адсоткавых пунктаў (з 37% да 23%) стала менш беларускамоўных[16]. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных[17]. Паводле сайту Ethnologue, 231 тыс. жыхароў Беларусі размаўляюць на ідышы[18].

Плоці

Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 г. у краіне пражывала 4420 тыс. мужчынаў і 5068 тыс. жанчынаў. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост сьмяротнасьці мужчынаў у працаздольным узросьце іх лік зьменшыўся на 6,3%, а дзель у суадносінах да жанчынаў скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Лік жанчынаў таксама скараціўся (на 4,6%). На 2009 г. празь перасяленьне вясковых маладухаў у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросьце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[11].

Remove ads

Дынаміка

З 1994 году, калі насельніцтва краіны дасягнула 10 млн 243,5 тыс. чалавек, у Беларусі адзначаецца выміраньне жыхароў (дэпапуляцыя)[19]. За 19 гадоў кіраваньня цяперашняга кіраўніка краіны насельніцтва паменшылася на 786,4 тыс. (што, аднак, цалкам высьвятляецца памяньшэньням колькасьці расейцаў (—557 тыс. паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тыс.), ўкраінцаў (—132 тыс.) ды габрэяў (—99 тыс.)). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомеля і Берасьця, і вярнулася ў 1978 год.

За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразьмеркаваньне вясковага і гарадзкога насельніцтва, амаль па адсотку штогод на карысьць гораду. Імавернасьць застацца на месцы свайго нараджэньня для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розьніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасьць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворваньні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (зьвесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваньнямі[20].

Больш інфармацыі Час падліку, Колькасьць насельніцтва, тыс. ...
Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • Колькасьць местаў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 году — 113; на 1 студзеня 2010 году — 112[41]; на 1 студзеня 2004 году — 109, зь іх 20 местаў абласнога падпарадкаваньня[42]; на 1 студзеня 2003 году — 110[43]; на 1 студзеня 1999 году — 109[44].
  • Колькасьць мястэчак у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 году — 91; на 1 студзеня 2012 году — 92[45], зь іх 9 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2010 году — 94[46], зь іх 10 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2004 году — 101[47]; на 1 студзеня 2003 году — 101[48].
  • Колькасьць сельскіх населеных пунктаў у Беларусі — станам на 1 студзеня 2004 году — 24 022[47]; станам на 1 студзеня 2003 году — 24 049[43]; станам на 1999 год — 23 459[49]; станам на 1970 год — 27 911[49]; станам на 1959 год — 34 442[49].
  • Штогод Беларусь страчвае ў сярэднім 274 вёскі[49].
  • Найбуйнейшы працоўны пасёлак Магілёўскай вобласьціЯлізава.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Беларусі — пасёлак Лясны (станам на 2019 год), пасёлак Калодзішчы (станам на 2009 год).
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Берасьцейскай вобласьці — вёска Альшаны.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Віцебскай вобласьці — вёска Бабінічы.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гарадзенскай вобласьці — вёска Верцялішкі.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гомельскай вобласьці — вёска Яроміна.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Магілёўскай вобласьці — вёска Буйнічы (станам на 2011 год), чыгуначная станцыя Буйнічы (станам на 2009 год).
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Менскай вобласьці — пасёлак Лясны (станам на 2019 год), пасёлак Калодзішчы (станам на 2009 год).

Крыніцы й зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads