Пака Алькасэр
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франсіска «Пака» Алькасэр Гарсія (па-гішпанску: Francisco «Paco» Alcácer García; нар. 30 жніўня 1993 году, Тарэнт, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пака зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Валенсія». Алькасэр выдатна праводзіў гульні за рэзэрвовую каманду клюбу, а 11 лістапада 2010 году зьявіўся ў асноўным складзе на матчы на кубак Гішпаніі супраць «Лягроньесу».
12 жніўня 2011 году пасьля таго як Пака забіў апошні гол у браму «Ромы» ў таварыскім матчы (3:0), ягоны бацька, які прысутнічаў на гульні ў якасьці гледача, зьведаў інфаркт міякарда. Незважаючы на дапамогу з боку мэдыкаў празь некаторы час бацька футбаліста памёр ва ўзросьце 44 гадоў[4].
14 студзеня 2012 году гулец дэбютаваў за клюб у Ля Лізе, выйшаўшы на замену Сафіяну Фэгулі на апошнія 20 хвілінаў матчу супраць «Рэал Сасьедаду»[5]. Сэзон 2012—2013 гадоў малады футбаліст правёў у арэндзе ў клюбе «Хэтафэ».
Міжнародная
29 жніўня 2014 году Алькасэр быў выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске на матчы супраць зборнай Францыі і Македоніі[6]. 4 верасьня гулец дэбютаваў за нацыянальную каманду пасьля таго як выйшаў на пляцоўку замест Дыегу Косты ў сярэдзіне другога тайму.
Remove ads
Дасягненьні
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017, 2018
«Барусія»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2019
«Вільярэал»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2021
«Шарджа»:
- Уладальнік Кубка прэзыдэнту ААЭ: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка ААЭ: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads