Зборная Гішпаніі па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Збо́рная Гішпа́ніі па футбо́ле — прадстаўляе Гішпанію на міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруецца і кантралюецца Фэдэрацыяй футболу Гішпаніі. Чэмпіёны сьвету і Эўропы пасьля перамогаў на чэмпіянаце сьвету — 2010 і чэмпіянаце Эўропы — 2012.

Хуткія факты Фэдэрацыя, Канфэдэрацыя ...
Хуткія факты
Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Гішпанская футбольная ліга адна з наймацнейшых у сьвеце. У ёй прымаюць удзел такія знакамітыя клюбы, як «Рэал Мадрыд», «Барсэлёна», «Атлетыка Мадрыд», «Валенсія» і іншыя. У Гішпаніі гуляюць шматлікія зоркі сусьветнага футболу, дзякуючы якім найлепшыя клюбы краіны дамінуюць у эўрапейскіх клюбных турнірах.

У той жа час, гішпанскім гульцам вельмі цяжка прабіцца ў асноўны склад сваіх клюбаў, што дрэнна адбіваецца на гульні зборнай Гішпаніі. Акрамя таго жыхары каралеўства гістарычна разрозьнены на лягеры, якія паміж сабой варагуюць, што таксама зьяўляецца нэгатыўным фактарам для баявога духу футбалістаў зборнай і заўзятараў. Некаторыя гульцы адмаўляюцца выступаць за зборную Гішпаніі, шматлікія фаны не наведваюць матчы зборнай, аддаючы перавагу заўзець толькі за свае лякальныя клюбы.

Улічваючы сілу гішпанскай лігі і прысутны патэнцыял гульцоў, юнацкія і моладзевыя зборныя краіны выступаюць вельмі пасьпяхова, становячыся чэмпіёнамі сьвету і Эўропы, зборная Гішпаніі традыцыйна належыць да наймацнейшых камандаў Эўропы і выступае ў ролі фаварыта на буйных першынствах.

Remove ads

Характарыстыка

Стыль гульні зборнай: цьвёрды, атакавалы, гульня ў кароткі і доўгі пас. Слабое месца каманды — нядосыць стабільная абарона, у нападзе гішпанцам не заўсёды хапае імпульсіўнасьці і прабіўной моцы. Гішпанцы неаднаразова і зь пераменным посьпехам былі ўдзельнікамі пасьляматчавых пэнальці.

Статыстыка выступаў на ЧС

Чэмпіёны2010
4 месца1950
1/41934, 1986, 1994, 2002
1/81990, 2006, 2018
2-і круг1982
групавы этап1962, 1966, 1978, 1998, 2014

Статыстыка выступаў на ЧЭ

Чэмпіён Эўропы1964, 2008, 2012
Віцэ-чэмпіён1984
1/41996, 2000
1/82016
падгрупа1988, 2004

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads