Паляда (астэроід)
астэроід From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2 Паля́да (Pallas) — другі адкрыты астэроід. Адкрыты 28 сакавіка 1802 Генрыхам Вільгельмам Ольбэрсам і названы ў гонар Паляды — дочкі Трытона і сяброўкі Афіны Паляды з старажытнагрэцкай міталёгіі (хоць у грэкаў гэта магло быць і мужчынскім імем і эпітэтам самой Афіны, але лічыцца што першыя астэроіды атрымлівалі толькі жаночыя імёны).
Адносіцца да галоўнага пояса астэроідаў і мае арбітальныя парамэтры:
- вялікая паўвось арбіты 2.772 а. а.;
- пэрыгелій 2.135 а. а., афэлій 3.410 а. а.;
- нахіл 34.852°
- эксцэнтрысытэт 0.230;
- пэрыяд звароту 4.62 гады.
Мае альбеда 0.159, што дае на адлегласьці у 1 а. а. сьвяцільнасьць у 4.13 зорнай велічыні і адносіцца да спэктральнага кляса B. Адно абарачэньне вакол сваёй восі астэроід зьдзяйсняе за 0.32555 дня (~7.8 гадзін).
Паляда зьяўляецца другім паводле памераў целам галоўнага пояса астэроідаў — 570×525×500 км (некалькі пераўзыходзячы Вэсту). Так як у жніўні 2006 Цэрэра была пераведзена ў статут карлікавай плянэты, у сапраўдны момант[Калі?] Паляда зьяўляецца найбольшым астэроідам.
← Папярэдні астэроід · Паляда · Наступны астэроід →
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads