Палацава-паркавы комплекс Горватаў (Барбароў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацава-паркавы комплекс Горватаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Барбарове. Знаходзіцца на беразе ракі Прыпяці, на месцы старажытнага замка. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Горватаў | |
![]() Палац у Барбарове | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Барбароў |
Каардынаты | 51°55′27.51″ пн. ш. 29°28′43.68″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм і ампір[d] |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палац Горватаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Палац Горватаў | |
![]() |
Комплекс складаўся з палаца, флігеляў, афіцыны, капліцы-пахавальні, гаспадарчых пабудоваў, брамы, альтанкі і парку. Да нашага часу захаваліся брама, стайня і парк.
Remove ads
Гісторыя
Сядзіба Горватаў ў Барбарове сфармавалася ў XIX ст.: у пачатку XIX ст. паводле праекту рыскага архітэктара Лунэбурга збудавалі мураваны палац, у 1833 годзе — капліцу-пахавальню.
За савецкім часам у сядзібе разьмяшчалася школа. У 2008 годзе будынак афіцыны зьнішчылі.
Архітэктура
Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў прастакутны ў пляне 2-павярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з 4-калённым портыкам у цэнтры фасаду. З тарцовага боку да будынку далучалася 1-павярховая аранжарэя.
Да месца, дзе знаходзіўся палац, вядзе ліпавая алея, якая пачынаецца мураванай брамай у стылі ампір у выглядзе двух пілёнаў, аб’яднаных каванымі весьніцамі і завершаных дэкаратыўнымі вазамі. Алея праходзіць праз аркавы мост і завяршаецца авальным партэрам.
Афіцына (дом аканома) — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў 1-павярховы мураваны прастакутны ў пляне будынак з 4-калённым портыкам.
Remove ads
Парк
Парк плошчай каля 5 га складаецца зь дзьвюх частак. На больш нізкай паўднёвай дзялянцы, дзе стаяў палац, які трыма бакавымі флігелямі абмяжоўваў парадны двор, пасадкі мелі рэгулярны плян. Больш высокая заходняя дзялянка аддзяляецца ад яе лагчынай, якой праходзіла алея, абсаджаная конскім каштанам звычайным. На берагавым адхоне знаходзіліся мураваная альтанка і капліца-пахавальня (не захавалася)[1].
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- Брама, да 1918 г.
- Палац, да 1918 г.
- Інтэр’ер палаца, да 1918 г.
- У парку, 1920-я гг.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads