Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы)
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Шырынаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца XVIII ст. у Германавічах. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дзісны. Твор архітэктуры клясыцызму.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў
Thumb
Палац Шырынаў
КраінаБеларусь
ВёскаГерманавічы
Каардынаты55°24′38.82″ пн. ш. 27°43′40.21″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцызм
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з палаца, гаспадарчых пабудоваў і парку.

Remove ads

Гісторыя

Мураваную сядзібу Шырынаў у Германавічах, якія набылі маёнтак у Гільзэнаў, збудавалі ў канцы XVIII ст. (па 1782 годзе).

З 1900-х гадоў у сядзібе разьмясьціўся Германавіцкі музэй культуры і побыту.

Архітэктура

Thumb
У музэі

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з пакатым вальмавым дахам. Вось сымэтрыі падкрэсьліваецца на галоўным фасадзе атыкам, на дваровым — рызалітам з трыкутным франтонам. Вуглы з бакоў вылучаюцца роўнымі рызалітамі, у якіх месьцяцца ўваходы, аформленыя прысьценнымі портыкамі. Сьцены аздабляюцца на першым паверсе рустам, на другім — калянадай. Плян анфілядны. У тарцах будынку знаходзяцца 3-маршавыя сходы.

Палац займае цэнтральнае месца ў кампазыцыі комплексу. Гаспадарчыя пабудовы знаходзяцца ў паўнёва-ўсходняй частцы.

Remove ads

Парк

Сядзіба мае рэгулярны плян з геамэтрычна правільнымі дзялянкамі пладовага саду, агароду і шэрагам прастакутных ставоў. Да ракі спускаецца невялікі парк пэйзажнага тыпу[1].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads