Палац Агінскіх (Горадня)
палац у Горадні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пала́ц Агі́нскіх — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Сянным Рынку пры Дзям’янаўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Агінскіх | |
![]() Палац Агінскіх, 1903 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Караль Шыльдхаўз[d] |
Заснавальнік | Міхал Казімер Агінскі |
Дата заснаваньня | 1790 |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Палац князёў Агінскіх у Горадні збудавалі ў 1790 годзе паводле праекту архітэктара Караля Шыльдгаўза[1]. Гэты пляц раней належаў Катовічам, потым Рукевічам, а ў 1752 годзе яго выкупіў Міхал Казімер Агінскі[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Паводле інвэнтару 1803 году, першы паверх палаца быў мураваным, а другі — драўляным. Да пачатку XX ст. другі паверх стаў мураваным (магчыма яшчэ ў 1800-я гады).
Найноўшы час
За часамі Другой сусьветнай вайны палац цалкам зруйнавалі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з разьвітымі рызалітамі ў цэнтры галоўнага і дваровага фасадаў і 4 алькежамі на кутох. Асноўны аб’ём накрываўся высокім 4-схільным чарапічным дахам[3]. Фасады мелі 2-ярусную кампазыцыю: масіўны ніжні ярус (першы паверх) праразаўся невялікімі гладкімі прастакутнымі ваконнымі праёмамі, больш высокі, ажурны верхні (другі паверх) — рытмічнымі радамі шырокіх акон зь ліштвамі. Рызаліт на галоўным фасадзе завяршаўся невялікім атыкам. Галоўны ўваход вылучаўся стылізаваным портыкам[4].
На мураваным першым паверсе знаходзіліся каморы і парадныя 2-маршавая сходы. Драўляны другі паверх улучаў жылыя пакоі, залі і кухні[5].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- 1811—1826 гг.
- 1811—1826 гг.
- 1811—1826 гг.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads