Палац Кудзіновічаў (Віцебск)
палац у Віцебску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Кудзіновічаў (з 1806 году — Палац губэрнатара) — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на левым беразе ракі Дзьвіны, на гістарычнай Палацавай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Кудзіновічаў | |
![]() Палац Кудзіновіча («Губэрнатарскі») | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′56.76″ пн. ш. 30°12′09.36″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Фёдар Санкоўскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палац Кудзіновічаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Палац Кудзіновічаў | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

У 1772 годзе прадстаўнікі шляхецкага роду Кудзіновічаў збудавалі ў Віцебску мураваны палац.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у будынку разьмясьціўся шляхецкі сход. У 1806 годзе палац стаў рэзыдэнцыяй расейскага губэрнатара. Да 1811 году да палаца прыбудавалі паўднёвы корпус. Перабудовай займаўся архітэктар Ф. Санкоўскі.
У вайну 1812 году 28 ліпеня ў палацы спыніўся Напалеон. У 1912 годзе на пляцы перад палацам расейскія ўлады паставілі помнік вайны 1812 году (архітэктар І. Фамін).
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне ў будынку разьмясьцілася абласная ўправа КДБ.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Галоўны фасад паўночнага корпуса вылучаецца рызалітам і чатырма паўкалёнамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць балькон. Бакавы фасад, зьвернуты да Дзьвіны, аздабляецца 4-калённым портыкам. Фасады дэкаруюцца рустам, завяршаюцца разьвітымі карнізамі і атыкамі[1]. Вокны будынка прастакутныя, маюць разнастайны дэкор.
На першым паверсе корпуса знаходзіўся парадны вэстыбюль з сходамі і пакоі прыслугі.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1860—1899 гг.
- С. Юркоўскі, 2-я пал. XIX ст.
- каля 1900 г.
- 1903 г.
- 1909 г.
- 1911 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку парку
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads