Палац Максімовічаў (Горадня)
палац у Горадні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пала́ц Максімо́вічаў (Дом віцэ-губэрнатара) — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, пад адрасам вуліца Элізы Ажэшкі, 3. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Максімовічаў | |
![]() Палац Максімовічаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′57″ пн. ш. 23°50′01″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Палац Максімовічаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Палац Максімовічаў | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваны палац Максімовічаў на вуліцы Раскошы (пазьней Садовай) у Горадні збудавалі ў 1803 годзе. Уласьнік палаца Кандрат Максімовіч з 1807 году выконваў абавязкі гарадзенскага віцэ-губэрнатара. У вайну 1812 году ў палацы знаходзіўся штаб Жэрома Банапарта, брата Напалеона І.
У 1827 годзе з прычыны грашовых злоўжываньняў улады Расейскай імпэрыі забралі палац ў дзяржаўны скарб, потым ён пэўны час здаваўся ў арэнду. Пазьней былы палац выкарыстоўваўся дзеля разьмяшчэньня розных установаў: скарбовай палаты, губэрнскай управы, дэпартамэнту дзяржаўнай скарбніцы, архіваў, канцэлярыі падатковай інспэкцыі, рэстарану. У польска-савецкую вайну ўлетку 1920 году ў будынку знаходзіўся гарадзенскі рэвалюцыйны камітэт, 1—2 жніўня тут спыняўся Фэлікс Дзяржынскі.
За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў былым палацы знаходзіліся: сядзіба Гарадзенскага павятовага староства, Міністрэрства грамадзкіх працаў, Міністэрства фінансаў, мескі музэй, клюб мескіх ураднікаў, ашчадная каса Гарадзенскага павету, рэдакцыя «Газэты польскай зямлі Гарадзенскай».
Па Другой сусьветнай вайне ў былым палацы разьмяшчаўся Выканаўчы камітэт абласнога Савету народных дэпутатаў. У 1970 годзе савецкія ўлады павесілі на будынку мэмарыяльную дошку Дзяржынскаму.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Цэнтральная частка вылучаецца 4-калённым портыкам з элемэнтамі дарыцкага ордэру. Калёны на высокіх п’едесталах падтрымліваюць антаблемэнт з трыкутным франтонам. Галоўны фасад падзяляецца філёнгамі і прафіляваным карнізам, дэкаруецца рустам. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі фігурнымі ліштвамі і сандрыкамі.
Плян калідорны з 2-баковым разьмяшчэньнем памяшканьняў. Пры галоўным уваходзе вэстыбюль з параднымі сходамі. Інтэр’еры аздабляліся фрэскавай размалёўкай.
У невялікім садзе за домам стаяла мураваная альтанка-ратонда (не захавалася)[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1909 г.
- да 1915 г.
- 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- Я. Валынскі, 1929 г.
- З. Харлеўскі, 1931 г.
- Г. Паддэмбскі, 1932—1935 гг.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1944 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads