Палац Радзівілаў (Горадня)

палац у Горадні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Радзівілаў (Горадня)
Remove ads

Палац Радзівілаў — помнік архітэктуры пачатку XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся ў цэнтры места. Твор архітэктуры барока.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Радзівілаў
Thumb
Палац Радзівілаў
КраінаБеларусь
МестаГорадня
Каардынаты53°40′39″ пн. ш. 23°49′46″ у. д.
Архітэктурны стыльБарока
Аўтар праектуДамінік Фантана
ЗаснавальнікМіхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»
Палац Радзівілаў на мапе Беларусі
Thumb
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Палац разьмяшчаўся на паўднёвым баку галоўнага гарадзкога пляца. Комплекс фармаваўся паступова, па меры пакупкі Радзівіламі ўчасткаў і дамоў, якія пазьней былі аб’яднаны ў адзін будынак. Працы фінансаваў найбагацейшы магнат Рэчы Паспалітай Міхаіл Радзівіл Рыбанька. Будаўніцтва вялося ў пэрыяд з 30-х па 50-я гады 18 стагодзьдзі.

Пасля Радзівілаў палацам валодаў іншы княскі род - Друцкія-Любецкія, а пазней, у другой палове XIX стагоддзя, габрэйскі прадпрымальнік Брэгман, які здаваў памяшканні палаца ў арэнду. Акрамя таго, Брэгман пабудаваў сынагогу, упісаўшы культавы будынак у комплекс былой рэзідэнцыі.

Палац быў пашкоджаны савецкімі бамбардыроўкамі горада падчас Другой сусветнай вайны. Рэшткі рэзідэнцыі былі знесены ў 1945 годзе.

Перыядычна ў грамадскім полі ўзнікаюць ідэі адраджэння гродзенскай рэзідэнцыі Радзівілаў. Падобнае рашэнне закладзена ў архітэктурны план развіцця горада.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads