Палац Храптовічаў (Горадня)
палац у Горадні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пала́ц Храпто́вічаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, пад адрасам вуліца Замкавая, 16. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Храптовічаў | |
Палац Храптовічаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′40″ пн. ш. 23°49′33″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Марцін Кнакфус[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палац Храптовічаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Палац Храптовічаў | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Будаваньне палаца вялося ў 1742—1752 гадох, калі ён належаў Каралю Храптовічу, земскаму пісару гарадзенскаму. На 1753 год на гэтым пляцы існавалі палац і драўляны дом. Будынак палаца моцна пацярпеў ад пажару 1753 году.
У 1780-я гады палац належаў старосьце гарадзенскаму Антонію Тызэнгаўзу, на пляне 1780 году азначаецца як «пустыя муры Тызэнгаўза». У 1790 годзе будынак палаца рэканструявалі, магчымы аўтар праекту — архітэктар Марцін Кнакфус. У 1791 годзе гарадзенскі мечнік Францішак Мучынскі набыў палац у спадкаемцаў Антонія Тызэнгаўза.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У 1800 годзе палац разам з гаспадарчымі пабудовамі набыў былы палкоўнік войскаў Вялікага Княства Літоўскага Ігнат Ляхніцкі. Па сьмерці апошняга (1825 год) уся яго нерухомая маёмасьць, у тым ліку палац, перайшла да пляменьнікаў — Ігната, Міхаіла і Рамана. У 1880-я гады палац, з усяго відаць, набыў князь Сьвятаполк-Чацьвярцінскі, які зрабіў зь яго даходны дом.
У XIX ст. у будынку былога палаца прарубілі бальконы.
Найноўшы час
На пляне 1925 году будынак палаца значыцца як «дом Ёдэля».
Па Другой сусьветнай вайне час у былым палацы знаходзіліся: батальён МСПА, з жніўня 1945 году — Гарадзенскі будаўнічы тэхнікум «Наркамграмадзянбуда» БССР, з 1946 году — школа ФЗН № 45 будаўнікоў сыстэмы Дзяржаўных працоўных рэзэрваў СССР, пазьней — будаўнічая вучэльня № 16. У 1970-я гады — «ДВТВ № 74 побытавага абслугоўвання» і інтэрнат.
У 1990—2009 гадох праводзілася рэстаўрацыя будынка. З 2009 году тут знаходзіцца экспазыцыя музэя гісторыі рэлігіі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму. Гэта 2-павярховы, асымэтрычны ў пляне будынак, які ўтварае замкнёны ўнутраны двор. Частка будынка стаіць на падмурках больш старажытнай камяніцы. На вуліцу выходзіць толькі невялікі корпус, прарэзаны уязной аркай. У цэнтры галоўнага паўночна-заходняга фасада разьмяшчаецца несапраўдны портык дарыцкага ордэру, завершаны трыкутным франтонам. Абапал портыка — невялікія бальконы з чыгуннымі ўзорыстымі агароджамі. Фрыз аздабляецца геральдыкай, над уваходнай аркай — ляпны дэкор з малюнкамі гербу Горадні. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Унутраны плян зьмяніўся. Усярэдзіне чатыры лесьвіцы. Першы паверх падзяляецца на сем частак з самастойнымі ўваходамі з двара[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915—1918 гг.
- 27 студзеня 1916 г.
- Я. Валынскі, 1923—1929 гг.
- Л. Гелгар, 1923—1935 гг.
- Л. Гелгар, 1923—1935 гг.
- Г. Паддэмбскі, 1932—1935 гг.
- 1935—1939 гг.
- 1941 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- З боку Замкавай вуліцы
- Уваход
- Фрагмэнт
- Фрагмэнт
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads