Палац культуры прафсаюзаў (Менск)
культурніцкая ўстанова ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пала́ц культу́ры прафсаю́заў — дом культуры прафсаюзаў Беларусі, цэнтар культурна-масавай і асьветніцкай працы. Знаходзіцца ў Менску. Пабудаваны ў 1954 року. Адкрыты 3 ліпеня 1956. Архітэктар В. Яршоў. Разьмяшчаецца па адрасе пр-т Незалежнасьці, 25 (станцыя мэтро «Кастрычніцкая»). Мае некалькі заляў, студыяў. Галоўным фасадам стаіць да Кастрычніцкай плошчы. На фасадзе ўстаноўлена скульптурная група (скульптары А. Глебаў, В. Папоў, С. Селіханаў).
Славутасьць | |
Палац культуры прафсаюзаў | |
![]() Палац культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Адрас | Кастрычніцкая плошча (Менск) і праспэкт Незалежнасьці |
Каардынаты | 53°54′11.78″ пн. ш. 27°33′47.7″ у. д. |
Тып будынка | палац |
Архітэктурны стыль | савецкі нэаклясыцызм |
Аўтар праекту | В. Яршоў |
Будаваньне | 1949—1954 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | rdkp.by |
Палац культуры прафсаюзаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Палац культуры прафсаюзаў | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
На месцы сёньняшняга Палацу прафсаюзаў (на былой Захар’еўскай, 97) знаходзіўся «дом Боршча». Тут была кантора аб’яваў са сваім друкаваным органам. Гэтак жа ў гэтым будынку знаходзіўся кантроль Лібава-Роменскай чыгункі. Гэта быў невялікі драўляны домік.
У 1949 пачалося будаўніцтва Палацу прафсаюзаў па праекце В. Яршова. Заканчэньне будаўніцтва — у 1954 г. Адкрыцьцё адбылося 3 ліпеня 1956 року.
26 красавіка 2008 з франтону будынка пры дапамозе вежавых кранаў былі зьнятыя амаль на паўгоду, на рэстаўрацыю, скульптурныя кампазыцыі, якія ўпрыгожвалі яго. Таксама была адрэстаўраваная і кампазыцыя, разьмешчаная на франтоне будынку. Гэта — дзяўчына са скрыпкай, хлопчык з глёбусам, рабочы, сялянка, спартоўка і навуковец (аўтары работ — скульптары Сяргей Селіханаў, Аляксей Глебаў і Віктар Папоў).
Remove ads
Апісаньне
На першым паверсе Палацу культуры разьмешчаная ўмяшчальная і багатая па сваім унутраным убраньні калённая заля. Тут жа знаходзіцца тэатар Палаца культуры прафсаюзаў. Заля гэтага тэатру разьлічаная на 850 месцаў з партэрам і ярусамі. Сцэна тэатру абсталяваная па ўзоры Вялікага акадэмічнага тэатру ў Маскве. Сьцены калённай і тэатральнай заляў упрыгожаныя ляпнінай.
У 2005 была адкрыта новая харэаграфічная заля, абсталяваная станкамі і люстранай сьцяной.
Палац мае бібліятэку, розныя гурткі мастацкай самадзейнасьці. У адмысловай залі пасяджэньняў ладзяцца розныя нарады, сходы працоўных. Для фізкультурнікаў добраахвотных спартовых таварыстваў прафсаюзаў абсталяваная спартовая заля.
У Белай залі плошчай 256 квадратных мэтраў ладзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы і заняткі танцавальных калектываў.
Апроч гэтага, госьці Палацу могуць наведаць «Арт-кавярню» на 60 месцаў.
Remove ads
Месцазнаходжаньне
Будынак разьмешчаны па адрасе праспэкт Незалежнасьці, 25, а фактычна знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы.
Найбліжэйшыя будынкі — Палац Рэспублікі і музэй Вялікай Айчыннай вайны.
Найбліжэйшая станцыя мэтро — «Кастрычніцкая» (адзін з выхадаў зь якой знаходзіцца проста каля Палацу культуры прафсаюзаў).
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads