Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пале́скі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т (ПалесДУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Пінску (Берасьцейская вобласьць, Беларусь), заснаваная ў красавіку 2006 году на аснове Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжу і мясцовага філіялу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту (Менск).
Да 2 красавіка 2013 году падпарадкоўваўся Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь. На 2015 г. ажыцьцяўляў дзённае і завочнае навучаньне, у тым ліку магістрантаў і асьпірантаў. На 2013 г. у ВНУ навучаліся 3718 студэнтаў, у тым ліку 2546 (69%) на дзённай форме. Мае 3 навучальныя корпусы і 5 студэнцкіх гуртажыткаў.
Remove ads
Факультэты
На 2015 г. унівэрсытэт меў 5 факультэтаў, у тым ліку даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі.
- Арганізацыі здаровага ладу жыцьця. Заснаваны 7 траўня 2007 году. Месьціцца ў корпусе № 3 (вул. Пушкіна, д. 4). Выпускае спартовых трэнэраў. Мае 3 катэдры: 1) агульнай і клінічнай мэдыцыны, 2) аздараўленчай і адаптыўнай фізычнай культуры, 3) фізычнай культуры і спорту.
- Банкаўскай справы. Месьціцца на вул. Кірава, д. 24. Рыхтуе аўдытараў, банкаўскіх службоўцаў, рахункаводаў і сыстэміных адміністратараў. Улучае 5 катэдраў: 1) банкаўскай справы; 2) бухгальтарскага ўліку, аналізу і аўдыту; 3) вышэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналёгіяў; 4) замежных моваў; 5) фінансаў.
- Біятэхналягічны. Месьціцца ў корпусе № 3. Рыхтуе жывёлаводаў, расьлінаводаў і рыбаводаў. Мае 4 катэдры: 1) біялёгіі, 2) біятэхналёгіі, 3) ляндшафтнага праектаваньня, 4) прамысловага рыбаводзтва і рыбаперапрацоўкі.
- Эканамічны. Месьціцца на вул. Кулікава, д. 27. Выпускае маркетолягаў, мэнэджараў, турыстычных гідаў і эканамістаў. Мае 6 катэдраў: 1) гуманітарных навук, філязофіі і права; 2) мэнэджмэнту і маркетынгу; 3) турызму і гасьціннасьці; 4) эканамічнай тэорыі; 5) эканомікі і арганізацыі вытворчасьці ў аграпрамысловым комплексе; 6) эканомікі і арганізацыі прамысловай вытворчасьці.
Remove ads
Рэктары
- Канстанцін Шабека (2006 — 11 сакавіка 2021)
- Валеры Дунай (з 11 сакавіка 2021 году)[1]
Выпускнікі
- Аляксандар Зімоўскі — беларускі журналіст
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads