Палуж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́луж — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі і Бранскай вобласьці Расеі, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 46 км (у межах Беларусі 30 км). Плошча вадазбору 343 км². Выдатак вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Шалухоўка Краснапольскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Палуская Рудня Бранскай вобласьці. Цячэ паўднёвай часткай Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна выразная, трапэцападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Абалона перарывістая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная. Рэчышча каналізаванае ў вярхоўі на працягу 6,4 км (вёска Мануйлы — вёска Палуж 2), на астатнім працягу зьвілістае. Берагі стромкія, у нізкай плыні абрывістыя[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads