Пальма (горад)
места на Маёрцы (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пальма-дэ-Мальёрка (па-гішпанску: Palma de Mallorca) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Балеарскія астравы на востраве Мальёрка. Зьяўляецца сталіцай супольнасьці й самым населеным горадам астравоў.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваньне гораду ставіцца да рымскай заваёвы Балеарскіх астравоў. У 123 годзе да н. э. Квінт Цэцыліюс Мэтэл, які пазьней атрымаў мянушку Балеарскі, абвінаваціў жыхароў астравоў ў дапамозе піратам і заваяваў архіпэляг. Ён жа заклаў Пальму. Горад быў перавалачным портам і ў адміністрацыйным дачыненьні ўваходзіў у правінцыю Тараконская Гішпанія.
З 902 году горад знаходзіўся пад уладай арабаў. 31 сьнежня 1229 году горад быў узяты войскамі арагонскага караля Хаймэ Заваёўніка. У 1231—1349 гадох Пальма ўваходзіла ў склад зьвязанага з Арагонам каралеўства Мальёрка, сталіцай быў разьмешчаны на кантынэнце горад Пэрпіньян.
У XVI стагодзьдзі Пальма неаднаразова падвяргалася налётам міжземнаморскіх піратаў, што адмоўна адбілася на разьвіцьці гандлю. Новы ўздым назіраўся пасьля таго, як у XVIII стагодзьдзі былі зьнятыя абмежаваньні на гандаль з амэрыканскімі калёніямі. У 1833 годзе Пальма стала цэнтрам правінцыі Балеарскія астравы.
Remove ads
Славутасьці
Турыстычны бум 1960-х гадоў ператварыў Мальёрку ў адзін з самых разьвітых міжземнаморскіх цэнтраў турызму. Чальцы гішпанскай каралеўскай сям’і праводзяць канікулы ў Марывэнцкам палацы, які месьціцца недалёка ад Пальмы.
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads