Паляніца

украінскі круглы хлеб з пшанічнай мукі From Wikipedia, the free encyclopedia

Паляніца
Remove ads

Паляні́ца (па-ўкраінску: Паляниця) — пляскаты ўкраінскі хлеб пераважна з пшанічнай мукі і з гарызантальным надрэзам цеста перад выпяканьнем, які стварае скарынку зьверху бохана.

Thumb
Паляніца на марцы Ўкраіны

Этымалёгія

Назва паходзіць ад слова «пали́ти» (па-беларуску: паліць), паколькі пры выпяканьні такога хлеба ўтвараецца сухая, часам прыгарэлая скарынка[1].

Прыгатаваньне

Традыцыйная паляніца пяклася з дражджавога цеста. Сьпярша ў гаршку варылі хмель, які пасьля вылівалі ў макітру, куды дадавалі прасеяную пшанічную муку. Атрыманае цеста замешвалі, накрывалі макітру і пакідалі стынуць. У ахалоджанае цеста дадавалі дрожджы або кіслае цеста і ставілі на ноч у нераспаленую печ. Зранку цеста, якое ўжо падышло, замешвалі пшанічнай мукой, дадавалі цёплую ваду і соль. Потым цеста мясілі ў ночвах, пакуль яно не перастане ліпнуць да рук. Пасьля гэтага цеста дзялілі на шматкі, якія потым раскатвалі на стале. Атрыманы кавалак клалі ў печ на драўлянай лапаце, пасыпанай мукой, або распараным капусным лістку. Напрыканцы на хлебе рабілі надрэз, каб ён больш вырастаў пры выпяканьні[2].

За савецкім часам выпякалася стандартызаваная «паляніца ўкраінская» ў формах. Мела масу 0,75-1 кг, бакавы надрэз на 3/4 кола з паднятым брыльком[3], шчыльны сітаваты мякіш і хрусткая скарынка[4].

Сучасны тыпавы рэцэпт прадугледжвае прыгатаваць рошчыну з 150 г мукі з дрожджамі, 100 мл вады, якая замешваецца ў місе. Потым місу трэба накрыць накрыўкай і пакінуць да ранку ў цёплым месцы. Уранку трэба зьмяшаць рэшту вады, малако, цукар, соль, алей і дадаць рошчыну. Усё перамяшаць і паступова, дадаючы муку, вымесіць цеста, каб яно стала элястычным. Тады сфармаваць кульку, пакласьці ў місу, накрыць харчовай плёнкаю і паставіць на 3 гадзіны падыходзіць. Потым выкласьці на бляху, прысыпаць сфармаваную кульку мукой і даць падысьці яшчэ гадзіну. Пасьля гэтага зрабіць уздоўж паляніцы надрэз і паставіць у духоўку, нагрэтую да 190º С выпякацца на 45 хвілінаў. Гатовую паляніцу загарнуць у рушнік і пакінуць на гадзіну[4].

Remove ads

Сымбалізм

Паляніца, як і ўвогуле хлеб, сымбалізуе шчасьце і дабрабыт хаты, цела Божае, прыхільнасьць, гасьціннасьць і бясьпеку. Паляніца таксама можа лічыцца сымбалем сонца[5].

Паводле народных павер’яў, нельга даядаць кавалак паляніцы пасьля іншага чалавека, каб не забраць ягонае шчасьце. Забаранялася пакідаць кавалак недаедзеным; есьці хлеб за спінаю іншага чалавека, каб ня «зьесьці» ягоную сілу[5].

Цікавосткі

Слова «паляніца» выкарыстоўваюць як шыболет для выяўленьня людзей, якім украінская мова ня родная[6]. Расейцы вымаўляюць «паляниця» зь мяккім гукам «і» замест «ы», а «ц» часам замяняюць на «тс», таму падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 2022 року слова стала адным з прапанаваных выкарыстоўваць для выяўленьня дывэрсійна-выведвальных групаў[7].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads