Панявеж
горад у Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паняве́ж (лет. Panevėžys) — горад у Летуве, на рацэ Нявежы. Адміністрацыйны цэнтар Панявескага павету і Панявескага гарадзкога раёну. Насельніцтва на 2018 год — 98 598 чалавек (пяты колькасьцю насельніцтва ў краіне). Знаходзіцца на аўтамагістралі Вільня — Рыга, чыгункай злучаецца зь Дзьвінскам і Шаўлямі, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэньня.
Панявеж — места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі цэнтрам афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція» (атрымаў мянушку Aukstaitjos sostine — «сталіца Аўкштайціі»).
Remove ads
Гісторыя
![]() |
![]() | |
Праграмы выкладаньня летувіскай мовы ў настаўніцкай сэмінарыі, адкрытай уладамі Расейскай імпэрыі ў Панявежы — сталіцы сучаснай «Аўкштайціі»: рас. «Программа преподавания жмудского языка» (налева), рас. «Программа жмудско-литовского языка» (направа) |
Упершыню Панявеж упамінаецца 7 верасьня 1503 году ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касьцёла. На правым беразе Нявежы ўтварылася паселішча з касьцёлам, Рынкам, карчмой, броварняй і лазьняй, якое атрымала назву Стары Панявеж. У пачатку ХVІ стагодзьдзя на левым беразе Нявежы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявеж. Абедзьве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежы заснавалі кляштар ордэну піяраў, пры якім пачаў дзейнічаць калегіюм — першая сярэдняя навучальная ўстанова ў горадзе.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сучаснага Панявежу складаецца зь летувісаў (96%), расейцаў (2,6%), беларусаў (0,2%), украінцаў (0,2%) і іншых (3,6%).
Спорт
- Панявеж (футбольны клюб)
- Аўкштайція (стадыён)
Эканоміка
Панявеж — цэнтар прамысловасьці Летувы, тут разьмяшчаюцца некалькі буйных прадпрыемстваў, заснаваныя яшчэ ў часы СССР.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads