Паралюш
страчваньне магчымасьці рухаць цягліцай ці некалькімі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Паралю́ш ці паляру́ш[1] — страта рухальнай функцыі адной альбо некалькіх цягліцаў. Паралюш можа суправаджацца стратай пачуцьцяў у адзначаным асяродку калі маюць месца пашкоджаньні нэрваў поруч з рухальнымі здольнасьцямі. Найчасьцей паралюш выкліканы пашкоджаньнем нэрвовай сыстэмы, асабліва сьпіннога мозгу. Іншымі асноўнымі чыньнікамі такой страты ёсьць інсульт, траўма нэрваў, поліяміеліт ды іншыя захворваньні. Акрамя таго існуе псэўдапаралюш, то бок добраахвотнае абмежаваньне альбо гальмаваньне рухаў праз боль, парушэньні каардынацыі рухаў, аргазму ці іншага чыньніка, які не абумоўлены сапраўдным цягліцавым паралюшам. У немаўляці псэўдапаралюш можа сьведчыць аб захворваньні на пранцы[2]. Да таго ж такі від паралюшу можа быць выкліканы моцнымі псыхічнымі стрэсамі і зьяўляецца агульнай прыкметай псыхічных разладаў, як то панічны неспакой.

Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads