Інсульт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інсульт, або Мазгавы ўдар — вострае парушэньне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (напрацягу некалькіх хвілінаў ці гадзінаў) зьяўленьнем асяродкавай ці агульнамазгавой нэўралягічнай сымптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны й прыводзіць да сьмерці хворага ў больш кароткі працяг часу з прычыны цэрэбральнаваскулярнай паталёгіі. Узьнікае раптоўна ў выніку цяжкага ўскладненьня атэрасклерозу, гіпэртаніі, хваробаў сэрца, артэрыяў і крыві.
З улікам часу рэгрэсіі нэўралягічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэньні мазгавога кровазвароту (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу 24 гадзінаў, у адрозьненьне ад самаго інсульта) і малы інсульт (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу трох тыдняў пасьля пачатку хваробы). Судзінныя захворваньні мозга займаюць другое месца ў структуры сьмяротнасьці ад захворваньняў сыстэмы кровазварота пасьля ішэмічнай хваробы сэрца.[1][2]
2/3 інсультаў здараюцца ва ўзросьце пасьля 60 гадоў. Амаль палова хворых памірае ў першы год пасьля захворваньня. Толькі кожны пяты сярод выжыўшых захоўвае працаздольнасьць[3].
Remove ads
Віды
Адрозьніваюць тры віды інсульту (частасьць выяўленьня 4:1:0,1).
- Ішэмічны (грэц. ἴσχω αἷμα — затрымліваю кроў; інфаркт мозга(en)). Разьвіваецца ад хвіліны да некалькіх гадзінаў праз закупорваньне звужаных артэрыяў (найчасьцей сярэдняй мазгавой) у выніку трамбозу, эмбаліі або гемадынамічнага памяншэньня крыватоку і разьмякчэньня мозгу. Сымптомы: слабасьць канцавінаў у процілеглым баку цела (лева-правабаковы гемапарэз), афазія (зь левага боку), страта прытомнасьці (пры вострым цячэньні). Сьмерць настае ад ацёку лёгкіх, лёгачных і сардэчна-сасудзістых ускладненьняў.
- Гемарагічны (грэц. Αιμορραγία — крывацёк(be); кровазьліцьцё ў мазгі(en)). Найчасьцей здараецца пры гіпэртаніі ад разрыву сасуда, анэўрызмы або прасочваньня крыві праз стончаныя сасуды. Пры падвострым цячэньні адзначаецца галаўны боль, парушэньні руху і мовы.
- Субарахнаідальны(en)[4].
Remove ads
Папярэджаньне
Прадухіленьню хваробы спрыяе штодзённае разьмінаньне, устойлівы распарадак харчаваньня, адмаўленьне тытунепаленьня і ўжываньня сьпірта[5].
Чыньнікі
Узьнікненьню інсульта спрыяе павышаны крывяны ціск, атэрасклероз, сардэчная недастатковасьць, парок клапанаў сэрца, фібрыляцыя перадсэрдзяў, тытунепаленьне, дыябэт, ішэмія і сядзячы лад жыцьця[6].
Праявы
Немач выяўляецца праз слабасьць, страту адчувальнасьці (паралюш) з аднаго боку цела на твары, руцэ і назе, парушэньне зроку, цяжкасьць маўленьня і разуменьня простых сказаў, замараку, страту раўнавагі ў спалучэньні з дваеньнем у вачах і аняменьнем, галаўны боль[7], цяжкасьці з глытаньнем[8].
У чэрвені 2006 году ў Юрыя Туронку дома ў вёсцы Трыпуці здарыўся мазгавы ўдар[9]. У яго паслабелі слых, мова, рукі і ногі, асабліва далоні і ступні. Ён ня мог нармальна хадзіць, зь цяжкасьцю выходзіў толькі на кароткія прагулкі, быў дома, але вочы, памяць дзейнічалі нядрэнна. Такім чынам, нягледзячы на розныя недамаганьні, Юры Туронак мог крыху працаваць, што настойліва раілі нэўролягі як добрую разумовую гімнастыку.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads