Парлямэнцкія выбары ў Латвіі 2014 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбары ў 12-ую Саэйму Латвіі адбыліся 4 кастрычніка 2014 року. Выбары праходзілі ў пяцёх выбарчых акругах — Відзэмэ, Латгалія, Зэмгалэ, Курзэмэ і Рыга. У склад Рызкай выбарчай акругі ўваходзіла замежжа. Яўка на выбары склала 58,85% (913,491 чалавек). На выбарах перамагла левацэнтрысцкая партыя мэра Рыгі Ніла Ўшакова Цэнтар Згоды, якая набрала 23% выбаршчыкаў. Другое месца заняла партыя сьпікера Саэймы Солвіты Аболтыні — Адзінства, набраўшы амаль 22% выбаршчыкаў. Пасьля Адзінства, на трэцяе пазыцыі партыя Зьвяз зялёных і сялянаў, яе вынік — 19,5%. На першым паседжваньні быў абраны кабінэт міністраў, сваю пасаду прэм’ер-міністра захавала Лаймдата Страўюма, але склад кабінэту зьмяніўся. Новым сьпікерам Латвійскай Саэймы была абрана Інара Мурніэцэ.
Remove ads
Афіцыйныя вынікі
Вынікі выбараў у 11-ую Саэйму Латвіі
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads