Солвіта Аболтыня
латвійская палітык, юрыстка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Солвіта Аболтыня (нарадзілася 19 лютага 1963 году ў Рызе, ЛатССР, зараз Латвія) — латвійская палітыкіня, юрыстка й правазнаўца, Маршалак Сойму Латвійскай рэспублікі ў 2010—2014 гадох, зь 2014 — дэпутатка ў складзе парлямэнцкай фракцыі Адзінства, лідэрка правацэнтрысцкай латвійскай партыі «Адзінства»[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1981 годзе скончыла Рыскую сярэднюю школу №5. У 1986 годзе выпусьцілася зь юрыдычнага факультэта. Мае дачку і сына. Валодае латыскай, нямецкай, ангельскай і расейскай мовамі.
Палітычная кар’ера
З 1995 году працавала ў консульскім дэпартамэнце Міністэрства замежных справаў Латвійскай рэспублікі. У 2001 годзе далучылася да правай латвійскай партыі «Новы час». На парлямэнцкіх выбарах у 2002 годзе прайшла ў Сойм, але пазьней яна на нейкі час склала дэпутацкі мандат, пасколькі зь 2004 па 2006 год працавала міністрам юстыцыі Латвійскай рэспублікі. У 2006 годзе, на выбарах у Сойм, прайшла як кандыдат партыі «Новы час». У 2008 годзе ўзначаліла партыю. Пазьней, перад парлмэнцкімі выбарамі 2010 году ўзначаліла наваствораны палітычны блёк Адзінства, які створыўся зь некалькіх партыяў і на выбарах перамог, набраўшы больш за 30 %. Солвіта Аболтыня зьяўлялася сьпікерам Сойму 10-ага і 11-ага скліканьняў.
З 2018 году працуе амбасадаркай Латвіі ў Італіі, Албаніі, Сан-Марына і на Мальце.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads