Парнаграфія ў Пакістане

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Парнагра́фія ў Пакіста́не мае свае асаблівасьці ў азначэньні й выкарыстаньні. Урад Пакістану ў лістападзе 2011 году забараніў распаўсюджаньне празь сеціва й старонкі ў сеціве, якія маюць непрыстойны і грахоўны зьмест. У 2016 годзе былі зьвесткі аб забароне каля 400 000 старонак сеціва, дзе былі непрыстойны зьмест[1]. Пазьней у 2019 годзе каля 800 000 дзейных старонак сеціва былі забароненыя для прагляду па загадзе ўраду Пакістану[2][3].

Remove ads

Мінуўшчына

Пакістан меў ісламскае і не ісламскае мінулае. У розны час азначэньне слова «прыстойнасьць» мянялася. У сучасным Пакістане іслам уплывае на духоўнае жыцьцё людзей. Не выключэньне плоцкія адносіны.

Да верасьня 2011 г. сеціва не было строга абмежаванае для паказу непрыстойнасьцяў. Порнавырабы былі шырока прадстаўленыя ў сеціве. Мужчыны і жанчыны мелі доступ да прагляду і чытаньня непрыстойнага зьместу старонак у сеціве[4]. У верасьні 2011 г. пакістанская Галоўная служба сувязі рашыа пачаць чысткі сеціва ад старонак зь непрыстойным зьместам (порнасайтаў)[5].

У верасьні 2011 гакер змог зламаць старонку Вярхоўнага суду Пакістану з-за таго, што той гакер быў незадаволены абмежаваньнямі паказу непрыстойнасьцяў у сеціве[6]. У кастрычніку 2011 году зноў той жа чалавек зламаў старонку ў сеціве Галоўнае службы сувязі. Ён патрабаваў зьняцьця забаронаў на распаўсюджаньне непрыстойнага зьместу ў сеціве[7].

У лістападзе 2011 Галоўная служба сувязі абвясьціла аб рабоце па чыстцы сеціва ад непрыстойнасьцяў у Пакістане. Меры былі сумніўныя, хоць заявілі аб зачыстцы каля 1 тыс. старонак[8]. У 2012 годзе была справаздача аб чыстках, дзе было ўказана аб многіх старонках ачышчаных ад непрыстойнасьцяў. Некаторыя асобы пачалі шукаць порнавырабы на рынках, у Карачы на рынку «Дом Вясёлкі»[9].

Remove ads

Права

Перад стварэньнем свайго ўласнага заканадаўства Пакістан прыняў і падпісаў міжнародныя дагаворы аб забароне продажу дзяцей, дзіцячае прастытуцыі і дзіцячае парнаграфіі[10].

Дзіцячая парнаграфія

Дзіцячая парнаграфія ў Пакістане забароненая. Асоба абвіначаная ў вырабе і (або) распаўсюджаньні дзіцячае парнаграфіі будзе пкараная да 7 гадоў зьняволеньня і навязкі 17 920 рублёў[11]. пазьней пакараньне было павышанае да зьняволеньне ад 14 гадоў да 20 гадоў і навязкі 1 млн рупіяў[12][13][14][15].

У 2018 годзе стала вядома, што Пакістан мае аддзел па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю супраць дзяцей. Аддзел мае каля 40 работнікаў і аднаго старшыню, які мае права пачаць праверку аб распаўсюджаньні дзіцячае парнаграфіі. Аддзел зьвязаны зь дзяржаўнаю бясьпекаю Пакістану і Галоўнаю службаю сувязі краіны[16][17].

15 ліпеня 2015 г. міністар па правах чалавека Пакістану Шырын Мазары сказаў, што Пакістан быў вызначаны сярод краінаў з-за вялікае колькасьці гледачоў дзіцячае парнаграфіі[18].

Земская служба сьледзтва Пакістану ў асобе начальніка аддзелу па барацьбе з кібэрзлачынствамі заявіла, што «Дзіцячая парнаграфія — работа… зь імі зьвязаныя ў незаконныя сувязі зь міжнароднымі кругамі дзіцячае парнаграфіі»[19].

18 ліпеня 2019 году каля 2 384 старонак сеціва было ачышчанае ад непрыстойнасьцяў дзіцячае парнаграфіі і былі забароненыя для прагляду Галоўнаю службаю сувязі[2]. Яе старшыня Амір Азім Баджыва заявіў, што Пакістан цесна зьвязаны з Інтэрполам для забароны непрыстойнасьцяў з удзелам дзяцей. Ён сказаў, што няма ніводнага выпадку загрузкі дзіцячае парнаграфіі ў Пакістане й аніхто з пакістанцаў не глядзіць такое дзіва з дапамогаю пасярэднікаў. Старшыня заявіў, што яго служба забараніла работу каля 11 000 пасярэднікаў[2][3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads