Партніхі (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Партніхі» — мастацкі фільм-драма баўгарскага рэжысэра Людміла Тодарава. Выйшаў у 2007 годзе.
Remove ads
Зьмест
Правінцыйныя прастушкі — Дора, Алена і Каця прыехалі скараць сталіцу, марачы стаць мадэлямі. Але жыцьцё як заўсёды аказалася больш багатым на падзеі.
У выніку Дора і Алена трапляюць у мясную краму, а Каця, дзякуючы сваёй зьнешнасьці, уладкоўваецца афіцыянткай у модную кавярню. Яна становіцца палюбоўніцай сутэнэра і паступова аддаляецца ад сваіх сябровак. Алена закахалася ў жанатага мужчыну і, апынуўшыся уцягнутай у любоўны трохкутнік, спрабуе скончыць жыцьцё самагубствам. Назіраючы за тым, як блізкія сяброўкі становяцца чужымі адна для адной, Дора адчайна спрабуе што-небудзь зьмяніць.
Прыдзірлівая і дзёрзкая чартоўка Алена супрацьпастаўленая старамоднай, але хітрай спакусьніцы Каці, і абедзьве яны знаходзяцца ў апазыцыі да бездакорнай праведніцы Доры.
Remove ads
Акторы
- Аляксандра Сжаджыева — Дора
- Элен Колева — Алена
- Віялета Маркоўска — Каця
- Асэн Блацечкі — Valyo
Узнагароды
- Узнагарода Людмілу Тодараву ад Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы (па-француску: FIPRESCI (La Fédération Internationale de la Presse Cinématographique)) на Сафійскім кінафэстывалі, 2008
- Адмысловая ўзнагарода журы конкурсу «Усход Захаду» на міжнародным кінафэстывалі «Карлавы Вары», 2008
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads