Партызанск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанск (па-расейску: Партизанск) — горад краявога падпарадкаваньня ў Расеі. Насельніцтва на 2018 год — 37 059 чал. Заснаваны ў 1896 годзе.
Горад разьмешчаны ў даліне ракі Партызанскай, за 50 кілямэтраў на поўнач ад Находкі, за 172 км на ўсход ад Уладзівастоку. Чыгуначная станцыя.
Паселішча было заснавана ў 1896 годзе як шахцёрскі пасёлак Суча́нскі Руднік (названы па ранейшай кітайскай назве ракі Партызанскай — «Сучан»), 27 красавіка 1932 году пасёлак атрымаў статус гораду і назву Сучан.
У 1930-х горад называўся Гамарнік у гонар ваеннага камісара Яна Гамарніка, які быў старшынём Прыморскага крайвыканкаму з 1923 па 1928. У 1937 годзе, калі Гамарнік скончыў жыцьцё самагубствам і быў абвешчаны «ворагам народу», гораду была вернута ранейшая назва Сучан.
26 сьнежня 1972 году ў выніку кампаніі па ліквідацыі кітайскіх назваў на Далёкім Усходзе, якая стала вынікам савецка-кітайскага ўзброенага канфлікту на высьпе Даманскай, горад быў паўторна перайменаваны ў «Партызанск».
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Партызанск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads