Партызанская РУУС (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская раённая ўправа ўнутраных справаў места Менску (скарочана: Партызанская РУУС м. Менску) — РУУС у Партызанскім раёне Менску.
Падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Ваўпшасава, 2б[1].
Гісторыя
8 лістапада 2020 году ўдзельнікі аўтапрабегу ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі нанесьлі на чырвона-зялёныя сьцягі партрэты Лукашэнкі і надпісы «За бацьку!»[2]. Пры гэтым згодна з артыкулам 8 Закона «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь» ад 5 лiпеня 2004 году № 301-З «Не дапускаецца разьмяшчэньне на Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь надпісаў і графічных малюнкаў незалежна ад спосабу iх нанясеньня»[3]. Аднак на зварот у Генэральную пракуратуру ў зьвязку з парушэньнем закону прыйшоў адказ з Партызанскага РУУС м. Менску, дзе сьцьвярджалася аб адсутнасьці падставаў для завядзеньня адміністрацыйнай або крымінальнай справы[4].
Remove ads
Катаваньні
- 18 сьнежня 2020 году ініцыятыва Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі апублікавала відэа ад 12 жніўня 2020 году, на якім відаць, як супрацоўніца Партызанскага РУУС Ліліяна Жылянкова (рас. Лилиана Жиленкова) удзельнічала ў катаваньнях (зьбіцьці) затрыманага ў Фрунзэнскім РУУС[5].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads