Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гало́ўная ўпра́ва ўну́траных спра́ваў Ме́нскага гарвыканка́му (скарочана ГУЎС Менгарвыканкаму) — гарадзкая ўправа Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Менску.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...

Месьціцца ў Менску. Мае ў падпарадкаваньні раённыя ўправы ўнутраных справаў места Менску. Начальнік УУС прызначаецца міністрам унутраных справаў. Начальнік УУС мае званьне генэрал-маёра.

Remove ads

Склад

На 2021 год ГУУС Менгарвыканкаму ўлучала:

  • крымінальную міліцыю ў складзе: 3-х управаў[3] — 1) крымінальнага вышуку, 2) наркакантролю і сапрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 3) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі; аддзелу раскрыцьця злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгіяў;
  • міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 4 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) грамадзянства і міграцыі; 3) дзяржаўнай аўтамабільный інспэкцыі, 4) Дэпартамэнту аховы; аддзел наглядна-выканаўчай дзейнасьці і атрад міліцыі асаблівага прызначэньня;
  • іншых 9 падразьдзяленьняў, у тым ліку: 3-ю ўправу Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 2 аддзелы — 1) інфармацыі і грамадзкіх сувязяў, 2) кадраў; 2 цэнтры — 1) інфармацыйны, 2) фізычнай падрыхтоўкі; аркестар, аўтагаспадарку, музэй і штаб;
  • 11 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 9 управаў у раёнах Менску, а таксама Менскі аддзел унутраных справаў на транспарце і Менскі аддзел унутраных справаў на паветраным транспарце[4].

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

На 2021 год ГУУС Менгарвыканкаму налічвала 11 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку Менскі аддзел унутраных справаў на транспарце й Менскі аддзел унутраных справаў на паветраным транспарце, а таксама 9 раённых управаў унутраных справаў Менску: Заводзкую, Кастрычніцкую, Ленінскую, Маскоўскую, Партызанскую, Першамайскую, Савецкую, Фрунзэнскую й Цэнтральную[4].

Remove ads

Гісторыя

4 сакавіка 1917 году Міхаіл Фрунзэ заснаваў Менскую міліцыю. 6 сакавіку 1917 году ў Менску налічвалася каля 200 міліцыянтаў. Да 15 сакавіка 1917 году стварылі 5 мескіх аддзяленьняў міліцыі, а таксама ўчасткі на чыгуначным вузьле і буйных прадпрыемствах. Пазьней адчынілі Менскую школу міліцыі. 27 сьнежня 1932 году стварылі пашпартную службу. 31 траўня 1935 году ўтварылі інспэкцыю ў справах непаўналетніх. 9 ліпеня 1936 году заснавалі Дзяржаўную аўтамабільную інспэкцыю. 16 траўня 1937 году стварылі службу барацьбы з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасьці і спэкуляцыяй (СБКСУС). У верасьні 1969 году ўтварылі Першамайскую РУУС і Цэнтральную РУУС. У красавіку 1977 году стварылі Маскоўскую РУУС і Партызанскую РУУС[5].

Кіраўнікі

Remove ads

Санкцыі

31 жніўня 2020 году тагачасны кіраўнік ГУЎС Менгарвыканкаму Іван Кубракоў быў ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву[6]. 2 кастрычніка 2020 году Іван Кубракоў быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[8], Вялікабрытанія[9], Швайцарыя[10][11]. Таксама 2 кастрычніка 2020 году ён быў уключаны у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[12].

23 сьнежня 2020 году ГУЎС Менгарвыканкаму за парушэньні правоў чалавека(en), зьвязаныя са здушэньнем беларускіх пратэстаў 2020 году, была ўключана ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[13][14].

Новы кіраўнік ГУЎС Менгарвыканкаму Міхаіл Грыб летам 2021 году быў уключаны ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ[15], ЗША[16], Швайцарыі[17][18].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads