Партызан Бялград (гандбольны клюб)

сэрбскі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ГК «Партыза́н Бялгра́д» (па-сэрбску: Рукометни клуб Партизан / Rukometni klub Partizan) — сэрбскі гандбольны клюб зь Бялграду. Выступае ў Сэрбскай гандбольнай супэрлізе. Хатнія матчы праводзіць на арэне «Баньіца» зьмяшчальнасьцю 3000 чалавек.

Хуткія факты Поўная назва, Кароткая назва ...

Уваходзіць у склад спартовага клюбу «Партызан».

Remove ads

Мінуўшчына

Клюб быў заснаваны ў красавіку 1948 року. Спачатку выступаў у вялікім гандболе(hr), першую гульню ў малы гандбол правёў 7 студзеня 1957.

29 лістапада 1959 року клюб заваяваў свой першы трафэй — Кубак Югаславіі(sr), прычым на той час «Партызан» выступаў у другой лізе. У сэзоне 1965-66 рокаў «Партызан» паўтарыў гэты посьпех, ізноў выступаючы ў другой лізе.

У сэзоне 1970-71 клюб вярнуўся ў першую лігу і трэцім разам стаў уладальнікам кубку краіны (то бок ізноў фактычна падчас свайго выступу ў другой лізе). Аднак пасьля бялградцы ня здолелі прыставацца да зьменаў у югаслаўскім гандболе і 17 рокаў правялі ў ніжэйшым дывізіёне. Аднойчы дайшлі да фіналу Кубку Югаславіі, дзе саступілі ў дадатковы час «Црвенай Зьвездзе» 22:24.

У 1991 року «Партызан» вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. У гэтае дзесяцігодзьдзе клюб сабраў калекцыю ўсіх трафэяў Югаславіі і Сэрбіі й Чарнагорыі. У 1993 упершыню заваяваў чэмпіёнскі тытул, перамогшы ў фінале плэй-офу «Црвену Зьвезду».

Remove ads

Дасягненьні

Нацыянальныя спаборніцтвы

  • Чэмпіянат Сэрбіі:
    • Чэмпіёны (10): 1993, 1994, 1995, 1999, 2002, 2003, 2009, 2011, 2012, 2025
    • Віцэ-чэмпіёны (8): 1992, 1996, 2004, 2007, 2013, 2021, 2022, 2023
  • Кубак Сэрбіі:
    • Уладальнікі (12): 1959, 1966, 1971, 1993, 1994, 1998, 2001, 2007, 2008, 2012, 2013, 2024
    • Фіналісты (5): 2003, 2004, 2006, 2009, 2025
  • Супэркубак Сэрбіі:
    • Уладальнікі (3): 2009, 2011, 2012
    • Фіналісты (1): 2013

Міжнародныя спаборніцтвы

  • Кубак уладальнікаў кубкаў ЭГФ:
    • Паўфіналіст (2): 1998/99, 2001/02
  • Кубак выкліку ЭГФ:
    • Паўфіналіст (1): 2010/11
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Фан-клюбы:

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads