Пасланьні Паўла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пасланьні Паўла
Remove ads

Пасла́ньні Па́ўла — трынаццаць кнігаў Новага Запавету, аўтарам якіх зьяўляецца апостал Павал. Некаторыя з гэтых лістоў зьяўляюцца аднымі з самых раньніх захавалых хрысьціянскіх дакумэнтаў. Яны даюць уяўленьне аб вераваньнях і супярэчнасьцях раньняга хрысьціянства і, як частка канону Новага Запавету, яны таксама былі й працягваюць заставацца асноўнай для хрысьціянскага багаслоўя й хрысьціянскай этыкі. Пасланьне да габрэяў традыцыйна адносяць да аўтарства Паўла, аднак у самім творы імя апостал не згадваецца, як гэтае маецца ў іншых пасланьнях.

Кніга Новага Запавету

Пасланьні Паўла

Thumb

Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Пасланьні апостала Паўла, як правіла, зьмяшчаюцца паміж Дзеяў Сьвятых Апосталаў і Пасланьнямі апосталаў, хоць у некаторых манускрыптах пасланьні апостала Паўла зьмяшчаюцца ў канцы Новага Запавету.

Пасланьні Паўла таксама каштоўныя згадкай асабістага жыцьця апостала. Павал называе шмат людзей па імю, часьцяком даючы падрабязную інфармацыю аб коштоўнасьці гэтых сяброўскіх адносінаў і заахвочваньні, якое яны яму далі.

Remove ads

Сьпіс пасланьняў

Да аўтарства Паўла належыць 13 пасланьняў. Большасьць дасьледчыкаў уключаюць ананімнае Пасланьне да габрэяў да твораў апостала Паўла, але аўтарства гэтага твору некаторымі дасьледчыкамі аспрэчваецца. Раней у многіх кодэксах і рукапісах Новага Запавету Пасланьне да габрэяў было разтмешчаны паміж іншымі пасланьнямі Паўла, цяпер яно зьмяшчаецца ў канцы кнігаў Новага Запавету перад Адкрыцьцём Яна Багаслова.

Больш інфармацыі Назва, Па-грэцку ...
Remove ads

Апокрыфічныя пасланьні

  • Трэцяе пасланьне да карыцянаў
  • Пасланьне да ляадыкійцаў
  • Пасланьне да александрыйцаў
  • Эвангельле паводле Паўла

Літаратура

  • Aland, Kurt. «The Problem of Anonymity and Pseudonymity in Christian Literature of the First Two Centuries». Journal of Theological Studies 12 (1961): 39-49.
  • Stowers, Stanley K. «Letter Writing in Greco-Roman Antiquity». Library of Early Christianity. Vol. 8. Ed. Wayne A. Meeks. Philadelphia: Westminster, 1989.
  • Wall, Robert W. «Introduction to Epistolary Literature». New Interpreter’s Bible. Vol. 10. Ed. Leander E. Keck. Nashville: Abingdon, 2002. 369-91.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads