Патмас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́тмас (па-грэцку: Πάτμος, па-італьянску: Patmo) — малая грэцкая выспа ў Эгейскім моры. Найвышэйшы пункт — Профітыс Іліяс вышынёй 269 м над узроўнем мора, плошча — 34,6 км², працягласьць берагавой лініі каля 63 км.
У 1999 року гістарычны цэнтар выспы — места Хора разам з манастыром Яна Багаслова і Пячорай Апакаліпсысу былі занесеныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO[1].
Выспа Патмас згаданая ў новазапаветнай кнізе Апакаліпсысу. Ва ўводзінах паведамляецца, што яе аўтар, Ян, запісаў убачанае ад Ісуса, знаходзячыся на Патмасе. Большасьць хрысьціянаў атаясамлівае Яна з Патмаса з апосталам Янам. Таму Патмас, а ў асаблівасьці Пячора апакаліпсісу, зьяўляецца месцам пілігрымак. На высьпе таксама дзейнічаюць некалькі цэркваў, прысьвечаных сьвятому Яну.
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads