Пахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)
Remove ads

«Пахаваньне вялікага князя Гедзіміна» (па-польску: Pogrzeb wielkiego księcia Gedymina) — вялікае гістрычнае палатно Казімера Альхімовіча, намаляванае ў 1888 годзе. Захоўваецца ў зборы Нацыянальным музэі ў Кракаве.

Хуткія факты Мастак, Год ...

Палатно зь вялікім посьпехам дэманстравалася на выстаўках у Пецярбургу, Вене, Варшаве, Львове і Сан-Францыска, а сам мастак атрымаў некалькі высокіх узнагарод[1].

Remove ads

Апісаньне

Вялікі князь Гедымін вёў абарончую вайну з Тэўтонскім ордэнам, паводле паданьня ваяваў на поўдні Русі да Пуціўля і Бранску, зрабіў Вільню сталіцай Вялікага княства Літоўскага. У сьнежні 1341 году загінуў пры аблозе ордэнскага замку Баербург.

Тэма карціны — смутак ад незваротнасьці цяжкай страты. З гушчару непраходнай пушчы выходзяць на шырокую паляну ваяры Гедыміна, якія нясуць на руках цела ўладара. Схіліўшы галовы, сьледам за імі грамадзяцца простыя людзі ў белых вопратках і лапцях. Побач — магутныя дубы й елкі. А над усім гэтым — цяжкія сьвінцовыя хмары, толькі ўдалечыні відаць нейкае сьвятло як сымбаль надзеі, што справа Гедыміна па абароне дзяржавы будзе працягнута[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads