Паўднёваафрыканская лісіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёваафрыканская лісіца (Vulpes chama) — від лісіцаў, распаўсюджаны на поўдні афрыканскага кантынэнту.
Remove ads
Зьнешні выгляд
Афарбоўка поўсьці паўднёваафрыканскай лісіцы вагаецца ад чорнага да серабрыста-шэрага зь лёгкім жаўтаватым адценьнем па баках і на жываце. Кончык хваста заўсёды чорны. Даўжыня цела складае 45—61 см, даўжыня хваста 30—40 см, вышыня ў карку 28—33 см, а вага ад 3,6 да 5 кг.
Распаўсюджаньне
Паўднёваафрыканская лісіца распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы ад Зымбабвэ да Анголы. Яе асяродзьдзем пасяленьня зьяўляюцца галоўным чынам адкрытыя саваны і паўпустыні.
Вонкавыя спасылкі
Паўднёваафрыканская лісіца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads