Зымбабвэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зымбабвэ
Remove ads

Зымба́бвэ (Рэспубліка Зымбабвэ, да 1980 г. Паўднёвая Радэзія) — краіна разьмешчаная ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе.

Хуткія факты

Назва краіны зьвязвае яе зь першай дзяржавай на яе тэрыторыі — Манаматапа, сталіцай якога быў вялікі Зымбабвэ, а асноўным насельніцтвам — народ гокамэрэ, продкі сучасных шона, якія складаюць большасьць насельніцтва сучаснага Зымбабвэ.

Remove ads

Гісторыя

Тэрыторыя Зымбабвэ першапачаткова была заселена бушмэнамі, якія зьявіліся тут у першым тысячагодзьдзі да н. э.

З VIII стагодзьдзя нашэсьце бантумоўных народаў, якія заваявалі тэрыторыю будучага Зымбабвэ, а бушмэнаў выцесьнілі на поўдзень, стварыўшы Вялікае Зымбабвэ ў Х стагодзьдзі. З XV стагодзьдзя ў складзе імпэрыі Манаматапа, якая атрымала найбольшае разьвіцьцё ў XV—XVI стагодзьдзях, распалася ў 1693 годзе ў выніку нашэсьця народу розьві. XVIII стагодзьдзе — розьві стварылі моцную племянную дзяржаву, якая пераняла традыцыі Вялікага Зымбабвэ.

У 1890 годзе Зымбабвэ была заваявана Вялікабрытаніяй і была зьменена назва на Радэзію. 1965 — абвяшчэньне незалежнасьці Радэзіі, з 1980 году была адноўленая назва Зымбабвэ.

Remove ads

Палітыка

Зымбабвэ — рэспубліка, паводле канстытуцыі 1980 году, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на 6 гадоў парлямэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, удзельнікі якога таксама выбіраюцца тэрмінам на 6 гадоў, 12 парлямэнтарыяў назначаецца прэзыдэнтам, 10 племяннымі ўладарамі, 8 губэрнатарамі правінцыяў. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. У наш час улада належыць Робэрту Мугабэ.

Кіруючая партыя Зымбабвэ — ЗАНУ-ПФ пад кіраўніцтва Робэрта Мугабэ. Галоўная апазыцыйная партыя — Рух за дэмакратычныя перамены. На апошніх выбарах, паводле афіцыйных зьвестак Рух атрымаў 20% галасоў, аднак міжнародныя назіральнікі адзначылі шматлікія парушэньні, некаторыя прадстаўнікі апазыцыі былі нават забітыя.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Зымбабвэ падзелена на 8 правінцыяў, і два гарады з правінцыйным статусам (Харарэ і Булавая). Яны ў сваю чаргу дзеляцца на 59 акругаў, а тыя на 1200 муніцыпалітэтаў.

Больш інфармацыі Правінцыя, Цэнтар ...

Геаграфія

Зымбабвэ ня мае выхаду да мора. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе. Паўночна-заходняя мяжа праходзіць па рацэ Замбэзі, паўднёвая па рацэ Лімпапо.

Плошча краіны складае 390,7 км², клімат трапічны. Паверхня краіны — гэта ў асноўным плято, на ўсходзе знаходзяцца горы (самая высокая гара Інянгані — 2592 м).

Эканоміка

Пад час каляніяльнай залежнасьці Зымбабвэ была адной з самых разьвітых краінаў Афрыкі.

У 1990-х гадах наступіў значны эканамічны спад, які быў выкліканы спробамі адміністрацыйнага кіраваньня краінай і катастрафічнай засухай 1991—1992 гадоў, якая зьнішчыла 71% ураджаю. Пасьля прыходу да ўлады прэзыдэнта Робэрта Мугабэ пачалася прымусовая нацыяналізацыя земляў белых фэрмэраў і прымус іх да эміграцыі, што ў сваю чаргу выклікала пагаршэньне эканамічных паказчыкаў. У наш час у Зымбабвэ назіраецца самая высокая ў сьвеце інфляцыя (паводле афіцыйных зьвестак 8000%, па неафіцыйных 20 000%). Прагноз інфляцыі на 2007 год складае 100 000%. Беспрацоўе складае 80% працаздольнага насельніцтва.

Remove ads

Дэмаграфія

На 2011 г. сярэдняя працягласьць жыцьця складала 37 гадоў, што было найменшым паказьнікам сярод усіх краінаў сьвету ў сувязі з заражэньнем 25% насельніцтва вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ)[1].

Культура

Спорт

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads