Паўднёваэстонская мова

дыялект эстонскай мовы From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёваэстонская мова
Remove ads

Паўднёваэстонскія дыялекты, паўднёваэстонская мова — дыялектная супольнасьць, на якой размаўляюць эстонцы на поўдні Эстоніі (Вырумаа, Тартумаа, Пылвамаа, Валгамаа, Вільяндзімаа). Традыцыйна лічыцца дыялектам у складзе эстонскае мовы, але ў нашыя часы ўсё часьцей лічыцца асобнай эстонскай мовай.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Межы паміж паўночнаэстонскімі і паўднёваэстонскімі гаворкамі праходзяць па рацэ Эмайыгі і паўночным беразе возера Выртс'ярв.

Улучае ў сябе гаворкі выру, сэту, тарту, мулґі, лудзінскія і краснагародзкія дыялекты.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Паўднёваэстонскія дыялекты.

У 17-19 стагодзьдзях літаратура паўднёвае Эстоніі разьвівалася на аснове тартускіх і паўночнавырускіх гаворак. У канцы 17 стагодзьдзя быў выдадзены пераклад на гэтую мову Новага Запавету.

У канцы 19 стагодзьдзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку праз пранікненьне ў Эстонію правалібэральных ідэяў, згодна зь якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-ых гадоў ідзе актыўнае адраджэньне мовы, існуе вырускі інстытут[1].

Remove ads

Прыклад мовы

Па-эстонску: Kõik inimesed sünnivad vabadena ja võrdsetena oma väärikuselt ja õigustelt. Neile on antud mõistus ja südametunnistus ja nende suhtumist üksteisesse peab kandma vendluse vaim.

Па-паўднёваэстонску: Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsis. Näile om annõt mudsu ja süämetunnistus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi käümä.

Па-беларуску: Усе людзі нараджаюцца вольнымі й роўнымі ў сваёй годнасьці і правох. Яны надзелены розумам і сумленьнем і павінныя ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads