Паўднёвая і Ўсходняя Сэрбія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвая і Ўсходняя Сэрбія (па-сэрбску: Јужна и источна Србија) — адзін зь пяці статыстычных рёгіёнаў Сэрбіі, свораны ў 2010 годзе згодна з Намэнклятуры тэрытарыяльных адзінак для мэт статыстыкі ЭЗ[1]. Плоша 26 253 кв.км, насельніцтва (па дадзеных пэрапісу 2011 году) 1 511 тысячаў чалавек, што робіць яго самым мала заселеным статыстычным рэгіёнам краіны. Код па NUTS2 (па-француску: nomenclature des unités territoriales statistiques) — RS22.
Remove ads
Склад і сацыяльна-эканамісныя паказчыкі
Уключае ў сябе:
- Борская акруга;
- Бранічэўская акруга;
- Заечарская акруга;
- Нішаўская акруга;
- Падунайская акруга;
- Пірацкая акруга;
- Пчыньская акруга;
- Топліцкая акруга;
- Ябланіцкая акруга.
Паўднёвая і Ўсходняя Сэрбія зьяўляецца самым маланаселеным статыстычным рэгіёнам краіны (21,8%). Пры гэтым доля сэрбскага насельніцтва знаходзіцца на вельмі высокім узроўню — 87,8%. Рэгіён у 2010 годзе знаходзіўся на апошнім месцы сярод эканамічна непасьпяховых: яго УВП склаў у 2010 годзе 14,5% ад вырабленага ў Сэрбіі або 63,9% ад сярэдняга па краіне. Шмат у чым гэта тлумачыцца характарам рэльефу мясцовасьці — вялікая частка рэгіёну разьмешчана на Ўсходне-Сэрбскіх гарах і гарах Капаонік, што абмяжоўвае магчымасьці сельскагаспадарчага выкарыстаньня.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads