Ёзэф Гёбэльс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёзэф Гёбэльс
Remove ads

Паўль Ёзэф Ґёбэльс (па-нямецку: Paul Joseph Goebbels; 29 кастрычніка 1897, Райт (цяпер у межах Мёнхэнглядбаху), Райнская правінцыя, Прусыя — 1 траўня 1945, Бэрлін) — дзяржаўны й палітычны дзяяч нацыстоўскай Нямеччыны, райхсьміністар народнай асьветы й прапаганды Нямеччыны (1933—1945), імпэрскі кіраўнік прапаганды НСДАП (з 1929 г.), райхсьляйтэр (1933), перадапошні канцлер Трэцяга райху (красавік — травень 1945 г.), камісар абароны Бэрліну (1942—1945).

Хуткія факты 1-ы райхсміністар народнай асьветы і прапаганды Трэцяга Райху, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Дзейнасьць

18 лютага 1943 году ў Палацы спорту ў Бэрліне зьдзейсьніў знакамітую шматгадзінную прамову пра татальную вайну, якая, па словах відавочцаў, мела неверагодны псыхалягічны эфэкт.

У ходзе падаўленьня ліпеньскай змовы 1944 Ґёбэльс праявіў вялікую актыўнасьць, пасьля чаго Гітлер прызначыў яго галоўным упаўнаважаным па мабілізацыі на «татальную вайну».

У сваім палітычным завяшчаньні Гітлер прызначыў Ґёбэльса сваім пераемнікам на пасадзе канцлера, аднак на другі ж дзень пасьля самагубства фюрэра Ґёбэльс і яго жонка Маґда самі пакончылі з сабой, папярэдне атруцілі сваіх шасьцярых дзяцей цыяністым каліем. «Акту аб капітуляцыі за маім подпісам ня будзе!» — адказаў Ґёбэльс на савецкія патрабаваньні аб безумоўнай капітуляцыі. Яго жонка Маґда сказала сваім малалетнім дзецям: «Не палохайцеся, цяпер доктар зробіць вам прышчэпку, якую робяць усім дзецям і салдатам». Калі дзеці пад уплывам морфію запалі ў напаўсонны стан, яна сама кожнаму дзіцяці (іх было шасьцёра) уклала ў рот раздушаную ампулу з цыяністым каліем. 1 траўня а 21-й гадзіне Ґёбэльс застрэліўся, папярэдне застрэліў сваю жонку па яе ўласным патрабаваньні. 6 траўня 1945 г. цела Ґёбэльса й членаў яго сям’і былі апазнаны адным з асабістых лекараў Гітлера Вэрнэрам Хаазэ.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads