1945
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1945 (MCMXLV) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў панядзелак; 1945-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 945-ы год II тысячагодзьдзя, 45-ы год XX стагодзьдзя і 6-ы год 1940-га дзесяцігодзьдзя.
Remove ads
Падзеі
- 1 студзеня — Эдуард фон Штайгер становіцца прэзыдэнтам Швайцарскай канфэдэрацыі
- 25 студзеня — заснаваная група арміяў «Курляндыя»
- 2 лютага — пачаў дзейнасьць Польскі народны банк
- 22 сакавіка — падпісанае пагадненьне аб утварэньні Арабскай лігі
- Сакавік — запусьцілі «Стэрлітамацкі содавы завод»
- 27 красавіка — канфэрэнцыя ў Сан-Францыска, заснаваньне ААН
- 8 траўня — канец Другой сусьветнай вайны ў Эўропе, безумоўная капітуляцыя Нямеччыны
- Чэрвень — у БССР пад назвай «Бярозка» адноўлена выданьне часопісу для дзяцей (з кастрычніка 1929 па красавік 1941 выдаваўся пад назвай «Іскры Ільліча»)
- 6 жніўня — першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнай зброі — бамбардыроўка гораду Хірасіма (Японія)
- 2 верасьня — канец Другой сусьветнай вайны ў Азіі, падпісаньне безумоўнай капітуляцыі Японіі
- 20 сьнежня — выйшаў першы нумар «Настаўніцкай газэты»
- 27 сьнежня — заснаваньне Міжнароднага валютнага фонду
Remove ads
Нараджэньні
- 6 лютага — Боб Марлі, ямайскі музыкант і кампазытар
- 28 сакавіка — Радрыга Роа Дутэртэ, філіпінскі палітычны дзяяч
- 14 красавіка — Рычы Блэкмар, ангельскі гітарыст, удзельнік гуртоў Deep Purple, Rainbow
- 5 траўня — Казімер Велікаселец, беларускі каталіцкі сьвятар
- 11 лістапада — Даніель Артэга, нікарагуанскі палітык
- 15 лістапада — Ані-Фрыд Люнгстад, швэдзкая сьпявачка, салістка гурта ABBA
Сьмерці
- 6 студзеня — Уладзімер Вярнадзкі, расейскі й савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі
- 16 сакавіка — Марыс Альбвакс, францускі філёзаф і сацыёляг, стваральнік канцэпцыі калектыўнай памяці
- 22 красавіка — Аляксандар Вашкевіч, савецкі генэрал, Герой Савецкага Саюзу
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads