Паўночная Карона

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўночная Карона
Remove ads

Паўно́чная Каро́на (па-лацінску: Corona Borealis, CrB) — невялікае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Назву сузор’е атрымала за форму, якую ўтвараюць яе яскравейшыя зоркі. Паўночная Карона была адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II ст., і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў.

Хуткія факты Лацінская назва, · у родным склоне ...
Remove ads

Гісторыя і міталёгія

У грэцкай міталёгіі, мяркуецца, Паўночная Карона сымбалізавала карону, якую падараваў Дыяніс Арыядне, дачцэ Мінаса з Крыту. Па вясельлі з Дыянісам ён зьмясьціў яе карону на нябёсы, каб увекавечыць іх вясельле.[1] У валійскай міталёгіі сузор’е было вядомае пад назвай Caer Arianrhod (па-беларуску: Палац срэбранага круга) і зьяўлялася нябесным прыстанкам Ар’янрад.[2] У арабскай міталёгіі Паўночная Карона была вядомая пад назвай قصعة المساكين (па-беларуску: Чаша для жабракоў) — паводле формы, якую ўтвараюць яскравыя зоркі. Арабы таксама мелі для сузор’я назву Альфэка (пазьней імя было дадзенае α Паўночнай Кароны), што значыць «раскіданы» або «разбураны», паколькі зоркі Паўночнай Кароны выглядяюць як разьвязаны ланцужок з каштоўнымі камянямі.[3]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads