Паўночны Брабант

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўночны Брабант
Remove ads

Паўночны Браба́нт (па-нідэрляндзку: Noord-Brabant) — правінцыя на поўдні Нідэрляндаў. Адміністрацыйны цэнтар — Гэртагенбос, найбуйнейшы горад — Эйндговэн. Буйнымі гарадамі зьяўляюцца таксама Тыльбург і Брэда. Насельніцтва 2 523 492 чалавекі (3-е месца сярод правінцыяў; па стане на 2017 год).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 5081,76 км² (3-е месца).

Гісторыя

Паўночны Брабант разьмешчаны на тэрыторыі старажытнай мясцовасьці Таксандрыі. З XI стагодзьдзя ўваходзіў у склад Герцагства Брабант, большая частка якога цяпер знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Бэльгіі. Культурны й эканамічны росквіт герцагства прыйшоўся на XIV-XV стагодзьдзі, але ў XVI-XVII стагодзьдзях яно стала арэнай шматлікіх войнаў і зьмяніла шэраг уладальнікаў. У 1648 годзе, паводле Вэстфальскага міру Брабант быў падзелены: паўднёвая яго частка засталася за Габсбургамі, а паўночная адышла да незалежных Нідэрляндаў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads