Тыльбург
грамада Нідэрляндаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ты́льбург (па-нідэрляндзку: Tilburg) — горад на поўдні Нідэрляндаў, у правінцыі Паўночны Брабант. Насельніцтва 229 836 жыхароў (на 22 лістапада 2024 году) — сёмы паводле колькасьці насельніцтва горад краіны. Важны транспартны вузел, культурны і навуковы цэнтар: у ім разьмешчаны ўнівэрсытэт, Музычная Вышэйшая школа і некалькі іншых ВНУ.
Месца буйнага шахматнага фэсту. Футбольная каманда Вілем II — названая ў гонар нідэрляндзкага караля Вілема II.
Remove ads
Гісторыя
Тыльбург узьнік не пазьней за XI стагодзьдзе шляхам аб’яднаньня васьмі суседніх вёсак, аднак гарадзкія прывілеі атрымаў толькі ў 1809 годзе. У пачатку XX стагодзьдзя становіцца важным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасьці.

Славутасьці
- Нідэрляндзкі музэй тэкстылю
- Scryption — музэй друкарскіх машынаў і іншага друкарскага абсталяваньня
- Музэй мастацтва (Museum De Pont)
- Абацтва Кёнігсгёвэн
- Царква Гэйкэсе-керк
Гарады-сябры
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads