Пераклады Бібліі на арамэйскую мову
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пераклады Бібліі на арамэйскую мову — пераклады Бібліі, выкананыя ў розныя гістарычныя пэрыяды рознымі аўтарамі з мэтаю перакладу на арамэйскую мову (мовы). Гістарычна ўключаюць ў сябе габрэйскія пераклады на мову (Таргум) і хрысьціянскія пераклады на гэтую ж мову, таксама званыя сырыйскімі (Пэшыта).
Габрэйскія пераклады
Арамэйскія пераклады Танаху (Габрэйская Біблія) адыгрывае важную ролю ў літургіі ды вывучэньні рабінскага юдаізму. Кожны такі пераклад называецца Таргум (у множным ліку — Таргумім). Яны выкарыстоўваліся ў традыцыйных габрэйскіх абрадах, за нашым часам, напрыклад, у емэнскіх габрэяў.
Таргум таксама зьяўляецца важнай крыніцай для габрэйскіх тлумачэньняў Бібліі і разам з гэтым меў вялікі ўплыў на сярэднявечных перакладнікаў (у першую чаргу Рашы). Майманід(be) пісаў, што Талмудычнае вызначэньне «асоба, якая ўмее чытаць ды перакладаць Тору на арамэйскую» спасылаецца на «арамэйскі пераклад Анкелёса»[1].
Remove ads
Хрысьціянскія пераклады
У сырыйскай (усходнеарамэйскай) мове Пэшыта (па-сырыйску: агульнапрынятая вэрсія) зьяўляецца стандартнай вэрсіяй хрысьціянскае Бібліі. Яна працягвае служыць за нашым часам Бібліяй цэркваў у сырыйскай традыцыі (Царква Ўсходу, Халдэйская Каталіцкая Царква ды Сырыйская Праваслаўная Царква). Гісторыя хрысьціянскіх перакладаў Бібліі на сырыйскую мову ўлучае Дыятэсарон, Старую Сырыйскую Вэрсію, Пэшыта, Філяксэнскую Вэрсію, Гарклінаву Вэрсію ды нядаўні Арамэйскі Новы Запавет (пераклад выкананы Аб'яднанымі Біблейскімі Таварыствамі).
Першы перагляд Новага Запавету з сырыйскае мовы на мову туроё (заходнеарамэйская, на сырыйскай мове ў лацінскім напісаньні) быў ажыцьцяўлены Мальфона Юганун Узэлем (Бар Шаба) і Ягкупам Білгікам у 2009 годзе з заўвагамі ад Гаркліна ды Філяксэніяса. Камісія „Sihto du Kthovo Qadisho Suryoyo” працуе з мэтай распаўсюджваньня Эвангельля на арамэйскай мове.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads