Пэшыта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пэшыта
Remove ads

Пэшыта (па-клясычнасырыйску: ܦܫܝܛܬܐ, пшыта — «простая, агульная, зразумелая, вульгата», часам Сырыйская Вульгата) — стандартная вэрсія Бібліі для цэркваў у сырыйскай традыцыі.

Хуткія факты Пэшыта, Поўная назва: ...

Стары Запавет перакладаўся на сырыйскую мову з іўрыту прыкладна ў II стагодзьдзі н. э. Новы Запавет быў перакладзены з грэцкай[1]. Гэты Новы Запавет, у якім пачаткова адсутнічалі пэўныя спрэчныя кнігі (2 Пятра, 2 Яна, 3 Яна, да Юдэяў, Адкрыцьцё), стаў стандартам да пачатку V стагодзьдзя. Пяць выключаных кнігаў былі дададзеныя ў Гарклеанскай вэрсіі (616) Тамаша Гаркельскага[2]. Аднак у 1905 «Пэшыта» Аб’яднанага Біблійнага таварыства выкарыстала новыя выданьні недастатніх кнігаў, падрыхтаваныя ірляндзкім сырыязнаўцам Джонам Гўінам.

Remove ads

Этымалёгія

Назва «Пэшыта» паходзіць з сырыйскага mappaqtâ pšîṭtâ (ܡܦܩܬܐ ܦܫܝܛܬܐ), што літаральна перакладаецца як простая вэрсія. Магчымы таксама пераклад слова pšîṭtâ як агульны (то бок, для ўсіх людзей), альбо звычайны. Слова, запісанае сырыйскімі літарамі, можа быць трансьлітараванае ў лацінцы некалькімі спосабамі: Peshitta, Peshittâ, Pshitta, Pšittâ, Pshitto, Fshitto.

Мінуўшчына

Старазапаветныя кнігі Пэшыты лічацца найранейшым узорам сыра-арамэйскай літаратуры. У адрозьненьне ад большасьці першых Цэркваў, якія грунтавалі свае пераклады Старога Запавету на Сэптуагінце, сыра-арамэйскія цэрквы выкарыстоўвалі пераклад наўпрост з іўрыту. Юдэйскія тэксты, якія паслужылі крыніцай для перакладу, відавочна, зьяўляліся практычна ідэнтычнымі масарэцкаму тэксту сярэднявечнага і сучаснага варыянтаў Юдэйскай Бібліі (за выняткам Кнігі Ёва). У цяперашні час страціла падтрымку гіпотэза, паводле якой Пэшыта была заснаваная на перакладзе арамэйскага Таргума. Тым ня меней, у тэксьце сырыйскага Старога Запавету заўважныя элемэнты ўплыву Таргума (асабліва ў Пяцікніжжы Майсеевым і ў Летапісах) з нязначнымі інтэрпрэтацыямі сырыйскіх рэдактараў. Стыль і ўзровень перакладу старазапаветных кнігаў Пэшыты даволі моцна адрозьніваецца ў розных частках пісаньня. Некаторыя часткі маглі быць перакладзеныя сырагаворачымі юдэямі да зьяўленьня хрысьціянскай царквы, іншыя ж маглі быць перапрацаваныя першымі хрышчанымі юдэямі. Паколькі сырыйская мова — гэта эдэскі дыялект арамэйскай, найверагодней пераклад зьдзяйсьняўся менавіта ў рэгіёне места Эдэса. Разам з тым, ня выключана, што Арбэла і Адыябэна, зь іхняй магутнай юдэйскай дыяспарай, таксама маглі зьяўляцца радзімай перакладу. Некаторыя дасьледнікі таксама паказваюць на пэўныя элемэнты тэксту, верагодна заходне-арамэйскага паходжаньня, што дазваляе лічыць радзімай перакладу Палестыну або Сырыю.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads