Пераклады Бібліі на фінскую мову
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перакла́ды Бі́бліі на фі́нскую мо́ву — пераклады Бібліі, выкананыя ў розныя гістарычныя пэрыяды рознымі аўтарамі з мэтаю перакладу на фінскую мову.
Гісторыя
Пачатак
Першы пераклад Бібліі на фінскую мову быў выкананы біскупам і дзеячом Рэфармацыі Мікаэлем Агрыкалам (Se Wsi Testamenti Somexi). Пераклад быў выкананы з грэцкіх арыгіналаў у 1548 годзе. Агрыкала за сёньняшнім часам лічыцца бацькам фінскае пісьмовае мовы.
Першы пераклад усёй Бібліі называўся Vanha kirkkoraamattu (па-беларуску: «старацаркоўная Біблія»), у ягоным загалоўку быў пазначаны запіс: Biblia, Se on: Coco Pyhä Ramattu Suomexi. Гэтая рэдакцыя была перакладзеная між 1638 ды 1641 гадамі камітэтам на чале зь біскупам Эрыкам Ратовіюсам. Яна была апублікаваная ў 1642 годзе, а ў пэрыяд 1683—1685 гадоў падвяргалася пераглядам (Флярынус).
Зь цягам стагодзьдзяў, калі йшло разьвіцьцё пісьмовае ды гутарковае фінскае мовы і пісьменнасьць стала пашырацца сярод сьвецкіх людзей, пачала ўзьнікаць патрэба ў новым выданьні. Гэтым выданьнем стала «Biblia», альбо «Vuoden 1776 raamattu» (па-беларуску: «Біблія 1776 году»), якая была апублікаваная ў 1776 годзе. Гэтае выданьне было першым, якое прызначалася яшчэ й для ўнутранага выкарыстаньня і якое ўжывала сучасную фінскую мову, выданьне падвергнулася перагляду ў 1859 годзе. За нашым часам Біблія 1776 году выкарыстоўваецца двума адраджэнскімі (рэвайвэлісцкімі) рухамі (лестадыянамі ды бэсічэрамі) Эвангельскай лютэранскай царквы Фінляндыі. Гэта зьвязана з тым, што, у адрозьненьне ад больш новых перакладаў, ён [пераклад] засноўваецца на Textus Receptus, як, прыкладам, ангельская Біблія караля Якуба.
Зноў патрэба ў новым перакладзе была ўзьнікла напачатку ХХ стагодзьдзя, разам з гэтым у 1911 годзе быў створаны перакладніцкі камітэт, ягоная праца была гатовая ў 1933 годзе, поўнае выданьне Бібліі было апублікаванае ў 1938 годзе. Гэтае выданьне часта называюць «Vuoden 1938 kirkkoraamattu» (па-беларуску: «Царкоўная Біблія 1938 году»). Яно было перакладзенае Фінскай лютэранскай царквою і было прызначанае для лютэранскага выкарыстаньня. У якасьці мэтаду перакладу было ўжытае правіла «адно слова з мовы-крыніцы — адно слова па-фінску», праз гэта тэкст досыць архаізаваны й зьмяшчае дыялектныя тэрміны. Выданьне 1938 году складалася са Старога Запавету, другакананічных кнігаў ды Новага Запавету.
Сучаснасьць
Апошні афіцыйны пераклад датуецца 1992 годам, гэта так званая «Uusi kirkkoraamattu» (па-беларуску: «Новая Царкоўная Біблія»). Гэта першая фінскамоўная экумэнічная рэдакцыя, у перакладніцкі камітэт уваходзілі ня толькі прадстаўнікі Фінскае Лютэранскае Царквы, але й навукоўцы ды прадстаўнікі Фінскае Праваслаўнае Царквы й Фінскае Каталіцкае Царквы; гэты пераклад прызначаны для ўсіх канфэсіяў. Пераклад 1992 году быў зроблены як спроба як мага больш дакладнага. Першы выпуск складаўся з Новага ды Старога Запавету, пераклад Старога Запавету і другакананічных кнігаў быў скончаны ў 2004 годзе.
«Uuden Maailman käännös» (па-беларуску: «Пераклад Новага Сьвету») — неафіцыйны фінскі пераклад Бібліі, што ўжываецца Сьведкамі Еговы. Ён быў перакладзены са сваёй ангельскай вэрсіі.
Remove ads
Параўнаньне перакладаў
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Пераклады Бібліі на фінскую мову — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads